Вы тут

Мясцовыя Саветы: рэальнасць і перспектывы


На пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі сенатары падчас дыскусіі аднадушна выказаліся за працяг работы па далейшым удасканаленні дзеючай сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання, павышэнні ў сувязі з гэтым ролі дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў.


Фота БелТА.

Спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава нагадала, што ў найбліжэйшы час, літаральна на наступным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі, плануецца разгледзіць пытанне аб мясцовым кіраванні і самакіраванні. Таму ёсць нагода абмеркаваць яго падчас сесіі, у прыватнасці, якімі павінны быць сучасныя сельсаветы. Ці патрэбны нам пасялковыя Саветы і гэтак далей. Хоць гэта тэма для сенатараў далёка не новая. Яны, напрыклад, даволі грунтоўна вывучылі асаблівасці дзейнасці менавіта сельскіх Саветаў на выязным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі ў Смілавічах. І вось цяпер новая дыскусія вакол лёсу сельсаветаў.

Акрэсліла сваю пазіцыю па гэтым пытанні і старшыня Савета Рэспублікі. Яна адказала на злабадзённае сёння пытанне, якое часам даволі актыўна абмяркоўваецца ў чыноўніцкім асяроддзі: патрэбныя ці не ўвогуле сельскія Саветы. Абодва бакі выказваюць сваю аргументацыю, аперыруюць лічбамі і фактамі. Паводле слоў спікера палаты, ніхто яе не пераканае ў тым, што ў рэгіёнах і асабліва ў глыбінцы можна будзе абысціся без сельсаветаў, іх дэпутацкага корпуса, без пэўнага фінансавання, няхай і сціплага, падкрэсліла Наталля Качанава.

А каб размова атрымалася больш прадметнай і канкрэтнай, на сесію былі запрошаны старшыні абласных Саветаў дэпутатаў. Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў звярнуў увагу на тое, што, пачынаючы з кастрычніка мінулага года ў краіне, у тым ліку і ў Віцебскай вобласці, адбылася плённая дыскусія аб рэфармаванні сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання. Так, у кожным раёне прайшлі пашыраныя сустрэчы дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў, прадстаўнікоў органаў мясцовых улад, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, дзе лейтматывам гучаў тэзіс аб неабходнасці прытрымлівацца эвалюцыйнага кірунку развіцця краіны ў цэлым і сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання ў прыватнасці. Дзейнічаць трэба абачліва і пралічваць магчымыя наступствы.

Уладзімір Цярэнцьеў асобна спыніўся на ролі дэпутатаў першаснага ўзроўню. На яго погляд, іх дзейнасць вельмі важная і запатрабаваная насельніцтвам. Сваю думку ён падмацаваў красамоўнымі лічбамі. Не будзем усе іх агучваць, але яны яскрава сведчаць аб тым, што людзі ідуць да дэпутатаў на прыёмы, давяраюць ім, раяцца па самых розных праблемах мясцовага жыцця. Эфектыўнасць вырашэння пастаўленых грамадзянамі падчас асабістых прыёмаў дэпутатамі пытанняў высокая — 97,1 працэнта. Увогуле, увесь гэты масіў даных сведчыць аб тым, што нашы людзі адчуваюць неабходнасць існавання сельсаветаў, мэтазгоднасць іх падтрымкі. І з гэтым трэба лічыцца, упэўнены старшыня абласнога Савета дэпутатаў.

Ён таксама закрануў злабадзённую і гарачую тэму фінансавання Саветаў дэпутатаў першаснага ўзроўню. На яго думку, за імі трэба замацаваць пэўныя даходныя крыніцы, надышоў час вывесці такія Саветы з кансалідаванага бюджэту раёна. Умацаванне фінансавай базы Саветаў дазволіць ім больш актыўна і вынікова займацца мясцовымі праблемамі. Бо дзе-нідзе сельсаветы, на жаль, ужо ператварыліся ў прыдаткі раённых жыллёва-камунальных службаў. А гэта няправільна, перакананы Уладзімір Цярэнцьеў.

Яго падтрымалі многія выступоўцы, у прыватнасці старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, іншыя сенатары. Паводле іх слоў, размова на сесіі паказала і своечасовасць і актуальнасць пытання, якое было вынесена на абмеркаванне. Сенатары аднадушна выказваліся за захаванне сельсаветаў, наданне іх дзейнасці новага імпульсу. Так, Валерый Гайдукевіч выказаўся за адкрыццё фінансавання Саветаў дэпутатаў першаснага ўзроўню. Ала Смаляк прапанавала адвязаць сельсаветы ад раённага бюджэту. Аляксей Невераў, які спаслаўся на ўласны досвед работы ў мясцовым Савеце дэпутатаў, сказаў, што ён упэўнены ў вялікай карысці сельсаветаў. Іх абавязкова трэба падтрымліваць і заахвочваць.

Напярэдадні размовы Наталля Качанава заклікала прысутных падчас дыскусіі выказваць розныя цікавыя ідэі і думкі. І сама ўнесла слушую прапанову: для ўмацавання сувязяў членаў верхняй палаты парламента і мясцовых Саветаў дэпутатаў іх прадстаўнікам часцей наведваць Савет Рэспублікі, актыўней прысутнічаць на яго мерапрыемствах. Навошта? Каб на свае вочы пабачыць і асабіста адчуць, чым займаюцца сенатары, а магчыма, і паўдзельнічаць у іх заканатворчай дзейнасці.

Леанід Тугарын


У тэму

Член Савета Рэспублікі Таццяна Рунец у сваім пытанні да Прэзідэнта падчас сустрэчы ў Авальнай зале падняла тэму аптымізацыі і ролі сельскіх і пасялковых Саветаў. Прэзідэнт адказаў, што ён выступае за захаванне сельскіх Саветаў, але звярнуў увагу на неабходнасць удасканалення іх работы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на тое, што сярод жыхароў сельскай мясцовасці пераважаюць пажылыя людзі, якім важна сустрэцца і пагаварыць з дэпутатам. Ён назваў галоўнай задачай дэпутатаў  здольнасць адчуваць запыты і настроі людзей, улічваць іх прапановы ў распрацоўцы законаў.

«Самае галоўнае, дэпутаты, сенатары, вы павінны стаць рупарам незалежнай, суверэннай і цывілізаванай дзяржавы. Людзям трэба несці праўду», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.