Вы тут

Да 22 чэрвеня ў Нарачы рыхтуецца праграма з Алегам Сала


«Арт-гасцёўня, або Сустрэча са знакамітымі людзьмі» — так называецца праект, які рэалізоўваюць Нарацкая пасялковая бібліятэка, Цэнтр культуры і адпачынку і галерэя Шаранговіча. Да 22 чэрвеня — гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны — рыхтуецца праграма з Алегам Сала.


Алег Іванавіч працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» з 1987 да 2016 года. «Спачатку ў штаце, затым, калі выйшаў на пенсію, то па дагаворах падраду, — кажа ён. — На «Беларусьфільме» я быў намеснікам дырэктара, дырэктарам многіх кінакарцін, кіраўніком групы фестывальных праграм, Дзён кіно, культуры. Мне пашанцавала, што працаваў са знакамітымі кінарэжысёрамі Віктарам Дашуком, Міхаілам Пташуком, Дзмітрыем Астраханам, Анатолем Алаем, з расіянамі, французамі, немцамі, як у дакументальным кіно, так і ў ігравым. Былі ў розных кінастужках у мяне і эпізадычныя ролі».

Алег Сала ўдзельнічаў у здымках фільма на Нарачы «Салёны вецер». Ён пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1988 годзе рэжысёрам Алегам Смірновым. Гэта сёмы фільм тэлевізійнага серыяла «Дзяржаўная граніца». Вядома ж, дзецям цікава будзе паслухаць, як здымаўся гэты фільм, з якімі цяжкасцямі сустрэліся яго ўдзельнікі, як ішлі камбінаваныя здымкі.

— Алег Іванавіч аказаў нам дапамогу ў тэатралізаванай пастаноўцы, якую мы ладзілі да 9 Мая, даў прафесійную кансультацыю. Так і пазнаёміліся. Нам цікавае такое супрацоўніцтва, і дзецям таксама, таму што многія фільмы з яго ўдзелам яны глядзелі, — кажа дырэктар Нарацкага цэнтра культуры і адпачынку Таццяна Грэлік.

Да сустрэч са знакамітымі людзьмі ідзе карпатлівая падрыхтоўка. Спачатку вядзецца гутарка, затым пішацца сцэнарый, які ўзгадняецца з госцем. У раённай газеце друкуецца з ім інтэрв'ю. Выступленне гасцей суправаджаецца наглядным матэрыялам — кінасюжэтамі, дакументамі, фотаальбомамі.

У гасцях ужо пабывалі вядомыя паэты, урачы, мастакі. Напрыклад, праўнучка Аркадзя Куляшова — мастачка Алеся Іса.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?