Вы тут

Аршаншчына рыхтуецца прыняць культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу»


Гасцінная Аршаншчына рыхтуецца з 3 да 5 чэрвеня прыняць удзельнікаў і гасцей першага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Цікава, што яго «сталіцамі» па чарзе будуць шэсць гарадоў Беларусі.


Праект ужо з вялікім поспехам у сярэдзіне мая прайшоў у Лідзе. А пасля Оршы — яго чакаюць у Кобрыне (10-12 чэрвеня), Мазыры (24-26 чэрвеня), Бабруйску (15-17 ліпеня) і Жодзіне (5-7 жніўня).

Такім чынам гэты фэст унікальны яшчэ і таму, што мабільны.

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ТАА «АртХаос» і ТАА «БелБрэндАудыт».

У інтэрнэце ўжо мноства фота, відэасюжэтаў, каментарыяў тых, хто стаў сведкамі і ўдзельнікамі лідскай часці праекта.

Цяпер жыхары горада над Дняпром з нецярпеннем чакаюць свята з вялікай літары. Аўтары ідэі вельмі пастараліся, каб фестываль запомніўся надоўга.

Вельмі цяжка анансаваць самыя цікавыя падзеі, бо няма выпадковых мерапрыемстваў на фэсце, які прэтэндуе на права лічыцца адным з самых папулярных не толькі ў Беларусі.

Напрыклад, будзе багаты выбар спартыўных конкурсаў.

Асноўнымі пляцоўкамі для забаў стануць спартыўныя лакацыі, аб’яднаныя ў «Алімпійскі квэст». Удзельнікі павінны будуць выканаць пятнаццаць заданняў (па адным ад кожнага віду спорту). За паспяховае выкананне ўсіх выпрабаванняў гарантаваны прыз!

Спонсары Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі падрыхтуюць розную конкурсную праграму і анімацыі. Для бацькоў будзе прадастаўлена інфармацыя аб спартыўных школах, якія яны могуць выбраць для свайго дзіцяці.

Цікава, дарэчы, што дыспансер спартыўнай медыцыны прадставіць магчымасць наведаць перасоўную лабараторыю. Там кожны жадаючы зможа прайсці дыягностыку функцыянальнага стану арганізма, вызначыць схільнасць дзіцяці да пэўных відаў спорту.

Сямейная пляцоўка будзе ўяўляць сабой месца для гульняў, квэстаў. Арганізуюць там і лаўнж-зоны для кансультацый і майстар-класаў. Для бацькоў прапануюцца тэматычныя кансультацыі педыятра «Аб здароўе дзяцей і здаровым сэнсе бацькоў».

Безумоўна, будзе чарга, каб наведаць мабільны планетарый. Не ва ўсіх жа ёсць магчымасць звазіць дзяцей у Мінск, каб паказаць стацыянарны! І арганізатары падораць гэтую «звычайную казку». Планетарый на колах уяўляе сабой двухслаёвы купал-трансформер, які адначасова ўмяшчае да дваццаці чалавек. Знаходзячыся ўнутры, магчыма ўбачыць фільмы (у радыусе 360 градусаў): пра космас, падводны і прыродны свет...

Вельмі інтрыгуе магчымасць наведаць і лакацыю «Арт-выстава». У рамках правядзення фестывалю — выстава карцін. Адкрыецца яна за тры дні да старту фэсту і на ёй можна будзе азнаёміцца з творчасцю беларускіх мастакоў.

На фестывалі арганізуюць шэраг конкурсаў.

У прыватнасці ў праграме вакальны конкурс «Vytoki. Голас» з перапынкамі на вакальныя майстар-класы ад членаў журы Валерыя Шмата, Гюнеш, Жанет, Ірыны Дарафеевай.

Анансаваны і танцавальны майстар-клас Аляксея Кісялёва.

Конкурс-дэгустацыя мясцовых вытворцаў «Vytoki. Смак» — гэта смачнае свята, як мовяць, для цела і душы. Мясцовыя вытворцы прадставяць на фестывалі навінкі прадукцыі. І яе ацэняць не толькі ўсе ахвотныя, але і эксперты.

На працягу апошняга дня фэсту дня (5 чэрвеня) будзе працаваць канцэртна-забаўляльная пляцоўка, дзе пройдуць майстар-класы. Будуць арганізаваныя чатыры дабрачынныя латарэі з розыгрышамі каштоўных прызоў ад спонсараў. У іх прымуць удзел тыя, хто на ўсіх пляцоўках фестывалю змог атрымаць квіток (жэтон) за актыўны ўдзел.

Адбудзецца канцэрт майстроў беларускай эстрады. Удзельнікі: Жанет, Бай-сіці, Аляксандр Варанішча, Ірына Дарафеева, Гюнеш, арт-група «Беларусы», кавер бэнд, гурт «Дразды».

Фінальнымі акордамі мерапрыемства стануць танцавальныя флэш-мобы і запальная дыскатэка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».