Вы тут

Спартыўнае свята традыцыйна аб'яднала супрацоўнікаў падраздзяленняў МУС


Усе яны — ад кіраўніка да падначаленага, а таксама члены іх сем'яў, у тым ліку дзеці, — спаборнічалі ў шматлікіх эстафетах за права звацца пераможцам. Хоць, як лічыць міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, галоўнае не гэта: нагрузка на праваахоўнікаў надзвычай вялікая, таму вельмі важна, каб яны маглі адпачыць, пагутарыць з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы.


У тым, што фізічная падрыхтоўка нашых сілавікоў — на вышэйшым узроўні, можна было пераканацца на спартыўных пляцоўках Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС Беларусі. Стральба, веласіпедная гонка, спартыўная рыбалка, комплексная эстафета, міні-футбол, настольны тэніс, баскетбол, перацягванне каната — кожная каманда найлепшым чынам праявіла не толькі свае фізічныя здольнасці, але і спартыўны дух, які аб'ядноўвае сапраўдных сяброў і паплечнікаў.

— Спорт — гэта не проста фізічная культура — гэта здароўе, а таксама камандны дух, што нам сёння надзвычай неабходна, — адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ. — У розных сітуацыях мы не раз даказвалі, што Міністэрства ўнутраных спраў — гэта згуртаваная каманда, якая выконвае ўсе пастаўленыя задачы. У нашай краіне развіццю спорту ўдзяляецца асаблівая ўвага. Кіраўніком Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» прынята рашэнне аб абсталяванні сучасных памяшканняў для заняткаў спортам у паліклініцы і шпіталі МУС. На нашых медыкаў кладзецца вельмі вялікая нагрузка: яны заўсёды стаяць на перадавой барацьбы з рознымі захворваннямі. Гэта будзе падарунак як для іх, так і для іх сем'яў: кожны мае права і можа прыйсці пазаймацца спортам.

Дарэчы, фізічнай падрыхтоўцы сам міністр удзяляе асаблівую ўвагу. Напрыклад, свой дзень, нягледзячы на любое надвор'е, ён пачынае з прабежкі. Добры прыклад для хлопцаў і дзяўчат, якія прысутнічалі на спартыўным свяце. Іван Кубракоў выказаў спадзяванне, што было б добра, каб у будучыні яны абралі прафесію супрацоўніка ўнутраных спраў.

Вераніка КАНЮТА,

Фота Святланы МАСТЫКА.

Загаловак у газеце: Згуртаваная каманда аднадумцаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».