Вы тут

А караван рушыць...


Гэтую навіну інакш як чарговым прыступам вар'яцтва ў межах «вясновага абвастрэння» не назавеш. Паколькі логіцы і здароваму сэнсу яна проста не паддаецца. Літва абвясціла аб выхадзе з фармату супрацоўніцтва «17 + 1», у рамках якога краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўзаемадзейнічаюць з Кітаем. Як вядома, маштабная платформа існуе з 2012 года і мае на мэце развіццё ўзаемавыгадных праектаў у межах транснацыянальнай глабальнай ініцыятывы «Пояс і шлях», вылучанай Паднябеснай.


Агульны аб'ём інвестыцый вылічваецца астранамічнымі сумамі. На першапачатковым этапе доля Літвы — каля 1,3 мільярда долараў. Гэта меркаваныя інвестыцыі ў развіццё інфраструктуры — партоў, аўтамагістраляў і чыгункі, тэлекамунікацыйных сетак і аэрапортаў. Не варта таксама забываць і пра неабсяжныя магчымасці кітайскага рынку. Літва актыўна супрацоўнічала з Паднябеснай, паколькі бачыла ў гэтым гістарычную перспектыву. Аднак, як заўважыў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч, «гэтай краіне проста паказалі яе месца. Літва не мае сваіх інтарэсаў. У яе ёсць інтарэсы ЗША. Менавіта іх яна павінна забяспечваць у сваёй знешняй палітыцы».

Заакіянскіх партнёраў Вільнюс задаволіў, а вось Паднябесную раззлаваў. «Дзеянні Літвы ў гэтым годзе адпавядаюць выразу «пудзіла гарохавае», але нам не варта выходзіць з сябе па такой дробязнай падставе. Літва занадта малая, а колькасць насельніцтва краіны меншае, чым жыве ў адным раёне кітайскіх гарадоў «першай лініі», — адзначаецца ў рэдакцыйным артыкуле газеты «Хуанцю шыбаа». — Усе яе заявы супраць Кітая маюць толькі сімвалічнае значэнне. Гэта толькі рэха дзеянняў ЗША, накіраваных супраць Кітая. Пакуль Літва паважала нас, мы паважалі яе. Але яна пераацаніла свае сілы і вырашыла справакаваць КНР, таму лепш за ўсё заблакіраваць яе цалкам, зрабіўшы выгляд, што Літвы не існуе зусім. Без Літвы механізм супрацоўніцтва Кітая з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай будзе падвяргацца меншаму знешняму ўмяшанню і можа стаць больш прагматычным. Аднак Літве варта трымацца далей ад Кітая».

Чытачы «Хуаньцю шыбаа» ў сваіх каментарыях былі бескампраміснымі. «Гэтая Літва, якая апырскала Кітай такой колькасцю сліны, ужо не ведае іншых спосабаў атрымаць крыху аб'едкаў са стала свайго амерыканскага гаспадара?» — задаўся пытаннем адзін з карыстальнікаў.

Каментатар пад нікам sxіEkE назваў Літву жучком, які кусае небалюча, але потым вельмі моцна свярбіць. Лепш за ўсё раздушыць яго нагой». Многія карыстальнікі параўналі Літву з зярняткам рысу і абвінавацілі ў патуранні ЗША.

Праўда, знайшліся і тыя, хто заклікаў навучыцца аддзяляць улады краіны ад яе народа. «Літоўскі народ катэгарычна не жадае быць пешкамі амерыканскіх і брытанскіх імперыялістаў супраць Расіі і Кітая... Калі будуць зрынуты кіруючыя Літвой рэакцыянеры, усе праблемы будуць вырашаны», — падсумаваў каментатар пад нікам Аазіс у пустыні.

Літва не толькі паставіла крыж на сваіх марах аб мільярдных кітайскіх інвестыцыях і ўваходзе на пажаданы для многіх рынак Паднябеснай. Для Пекіна страта такога партнёра — справа другасная (тым больш што Вільнюс такім чынам чарговы раз яскрава прадэманстраваў свае «дзелавыя якасці»). Аднак не варта забываць, што сваімі дэмаршамі Літва ўсур'ёз зачапіла Кітай. І засталася за бортам галоўнага сусветнага праекта сучаснасці. Па сутнасці, страціла свой гістарычны шанц. Такія выкрутасы смеху вартыя. Толькі вось простым літоўцам яўна не да смеху.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».