Вы тут

У «Звяздзе» адбыўся круглы стол з прадстаўнікамі сілавых структур


За круглым сталом на тэму «Інфармацыйнае супрацьстаянне сучасным выклікам і пагрозам: узаемадзеянне прэс-службаў сілавых структур і СМІ ў новых рэаліях» сабраліся медыйныя персоны, якія ў сваіх сілавых ведамствах адказваюць за СМІ і сувязі з грамадскасцю.


Эксперты абмеркавалі вострыя пытанні сённяшняй інфармацыйнай рэчаіснасці: як не ператварыць афіцыйныя сайты ведамстваў у крыніцу абвяржэння чутак, хто павінен несці адказнасць за непраўдзівую і неаб’ектыўную інфармацыю, як рэагаваць на блогераў, ананімных экспертаў, якія фарміруюць канкрэтную, часцей за ўсё негатыўную, грамадскую думку.

Пра гэта, а таксама пра сучасныя формы ўзаемадзеяння і спосабы атрымання неабходнага кантэнту, выкарыстанне міжнароднага вопыту і ўласны шлях у сферы супрацьстаяння інфармацыйным выклікам і пагрозам, у хуткім часе можна будзе пачытаць на старонках газеты «Звязда»


Памочнік міністра — прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь НАВІЦКІ адзначыў: «Сістэма развіваецца, яна мяняецца — я кажу як мінімум пра камунікацыю. Пры любым процістаянні розных сістэм выстаіць тая, якая лепш за ўсё арганізавана, якая здольная эвалюцыяніраваць, мяняцца — такая без варыянтаў і пераможа. Відавочна, што сістэма сілавых структур па інфармаванні грамадскасці аказалася гатовая да любых выклікаў і паспяхова развіваецца далей».

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля ГАЎРУСІК, у гэты складаны час гіганцкі скачок зрабілі ўсе сілавыя структуры. «Мы вымушаны былі гэта зрабіць, — пераканана афіцыйны прадстаўнік абароннага ведамства. — Гэта кажа аб тым, што няма ліха без дабра. Мы аптымізавалі работу да такой ступені, што яна паскорылася ў некалькі разоў. Выпрацавалі кожны сваю схему, як паступаць у тых ці іншых крытычных сітуацыях, зрабілі пэўныя высновы: палепшылі ўзаемадзеянне або цвяроза паглядзелі на кантакты з пэўнымі СМІ. У нас ужо ёсць пэўны вопыт, які нам спатрэбіцца нават тады, калі настане спакойны час. Вядома, як было раней, так ужо не будзе. Добра! Мы навучыліся хутчэй думаць, працаваць, дзесьці больш аператыўна прымаць рашэнне, не баючыся за гэта адказнасці».

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарату Следчага камітэта Сяргей КАБАКОВІЧ падкрэсліў, што ў інфармацыйным полі павялічылася прысутнасць людзей, якія падтрымліваюць дзяржаўную палітыку, а таксама Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. «З’явілася вельмі шмат тых, хто разумее, што павінен сказаць сваё слова, — адзначае Сяргей Кабаковіч. — Мы прызвычаіліся да таго, што ў інтэрнэт-прасторы гэта была актыўная меншасць, большасць з’яўлялася пастаянна нечым незадаволенай. Безгалосых шмат, вельмі мала актыўных людзей, якія гавораць. Цяпер сітуацыя мяняецца».

Як адзначыла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў — прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Вольга ЧАМАДАНАВА, так склалася, што тыя экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, пра якія мы сёння ведаем, задаюць тон у інфармацыйным асяродку.

«Сёння мы павінны рэагаваць абсалютна на любую навіну, якая датычыцца ведамства, — падкрэсліла прэс-сакратар МУС. — І няважна, з якога месенджара або сацыяльнай сеткі яна прагучала. Калі навіна мае ўласцівасць распаўсюджвацца, у любым выпадку ў дачыненні да яе павінен прагучаць каментарый. Сілавыя ведамствы прыйшлі да таго, што на падзеі трэба рэагаваць. Той час, калі тую ці іншую інфанагоду мы маглі пакінуць без увагі, варта забыць».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».