Вы тут

У Брэсце адбудзецца круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў»


У Брэсце заўтра, 4 чэрвеня 2021 года, адбудзецца зацікаўленая размова аднадумцаў, якія ў жывым фармаце і анлайн-фармаце паразважаюць пра надзённыя пытанні духоўнага выхавання чытача на прасторах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Выдавецкі дом «Звязда» і Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзяць міжнародны «круглы стол» «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў». 


Мы запрасілі да размовы, — гаворыць дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкім імя М. Горкага Алена СТРЫЖЭВІЧ, — не толькі нашых калег — бібліятэкараў з розных куточкаў Беларусі, але і пісьменнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Рады, што да ўдзелу ў міжнародным круглым стале спрычыняцца намеснік старшыні секцыі рускай літаратуры Саюза пісьменнікаў Узбекістана Галіна ДОЛГАЯ, галоўны спецыяліст аддзела міжнародных сувязей і мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў Узбекістана празаік, перакладчык, публіцыст Рысалат ХАЙДАРАВА, літаратуразнавец, загадчык аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязей Інсытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава кандыдат філалагічных навук Святлана АНАНЬЕВА, сябра Саюза пісьменнікаў Узбекістана празаік і публіцыст Кучкар НАРКАБІЛ, доктар філалагічных навук з Азербайджана Флора НАДЖЫ, вядомы расійскі гістарычны раманіст, які нарадзіўся ў Беларусі, Мікалай ЧАРКАШЫН, ды і шмат хто яшчэ. 

Падзея адбываецца ў Брэсце адбываецца невыпадкова. Абласная бібліятэка з’яўляецца сапраўдным эпіцэнтрам краязнаўчай работы ў рэгіёне. Традыцыйна тут уважлівыя і да краязнаўчай бібліяграфіі. Будзем спадзявацца, што на міжнародным круглым стале прагучыць нямала адметных, цікавых высноў. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».