Вы тут

Кру­ці­ся, ко­ла!


Тры гады працуе ў сістэме аўтасэрвісу ў горадзе аўтабудаўнікоў Жодзіне Павел Сіліч. Увішны, ведае сваю справу дасканала, як кажуць, моцны і ўмелы спецыяліст.


У брыгадзе рамонтнікаў гума-тэхнічных вырабаў — так цяпер называецца гэтая рабочая пасада — Павел самы малады, тым не менш не саступае старэйшым і больш вопытным калегам. У горадзе задзейнічана каля дзесяці майстэрань па «абуванні» жалезных коней, а фірма, у якой шчыруе Павел, на слыху ў кожнага аўтаўладальніка. Мне часам даводзіцца паркавацца на вядомай пляцоўцы, мяняць зімовую «гуму» на летнюю і наадварот, латаць праколы. Стараюся трапіць у майстравыя рукі Сіліча, бо ведаю, што ён з усёю душою паставіцца да маіх праблем і дасць слушныя парады. У яго заўсёды пазітыўны настрой і прыветная ўсмешка, хоць праца яго — не з лёгкіх.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».