Вы тут

Каляндар стрыжак на чэрвень


pixabay.com

5 чэрвеня, субота. Стрыгчыся не рэкамендуецца. У афарбоўванні добрым выбарам будуць цёмныя адценні, яны дапамогуць дасягнуць унутранай гармоніі і спакою.

6 чэрвеня, нядзеля. Новая прычоска дадасць свежых сіл, паспрыяе прыняццю правільнага рашэння, унясе ў жыццё разнастайнасць і новыя ўражанні.

7 чэрвеня, панядзелак. Добры дзень для новай прычоскі, але варта ўлічыць, што пасля стрыжкі валасы будуць расці больш павольна, чым звычайна.

8 чэрвеня, аўторак. Удалы для стрыжкі дзень: яна абвострыць інтуіцыю і праніклівасць.

9 чэрвеня, серада. Стрыжка валасоў сёння супрацьпаказана. Яна можа дрэнна адбіцца на вашым псіхічным стане.

10 чэрвеня, чацвер. Устрымайцеся ад стрыжкі — інакш могуць здарыцца непрыемнасці са здароўем, з'явіцца чарада няўдач і сама стрыжка апынецца вельмі няўдалай.

11 чэрвеня, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, афарбоўкі і завіўкі валасоў. Калі пастрыгчы валасы ў гэты дзень, яны стануць непаслухмяныя, прычоска атрымаецца бясформенная.

12 чэрвеня, субота. Сёння не трэба стрыгчы валасы, лепш займіцеся іх аздараўленнем. Таксама добры дзень для афарбоўвання, таніравання альбо меліравання.

13 чэрвеня, нядзеля. Сёння не рэкамендуецца рабіць стрыжку — яна можа негатыўна адбіцца на вашым здароўі. Цёмнае афарбаванне валасоў у гэты дзень дапаможа стаць «нябачнымі» для непрыемнасцяў.

14 чэрвеня, панядзелак. Дзень падыходзіць для любых эксперыментаў з прычоскай. Мяняйце колер, даўжыню, рабіце новую стрыжку. З пераменамі вы скінеце з сябе негатыў, няўдачы застануцца ззаду.

15 чэрвеня, аўторак. Добры дзень — валасы хутка растуць, умацоўваюцца і паляпшаюць сваю структуру, менш сякуцца, доўга захоўваюць форму і прыгажосць.

16 чэрвеня, серада. Выдатны дзень для стрыжкі — яна не толькі атрымаецца раскошная, але і істотна падыме вам самаацэнку, падорыць натхненне, прыцягне да вас захапленне і любоў з боку навакольных.

17 чэрвеня, чацвер. Спрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Стрыжка спрыяе набыткам і багаццю. Удалы дзень для асвятлення валасоў.

18 чэрвеня, пятніца. Стрыгчыся ў гэты дзень непажадана, бо пасля можа пачацца выпадзенне валасоў.

19 чэрвеня, субота. Стрыжка будзе вельмі ўдалая — яна зробіць валасы больш здаровымі, густымі. Стане менш пасечаных кончыкаў. Таксама гэта добры дзень для таніравання і афарбоўвання.

20 чэрвеня, нядзеля. У згаданы дзень не рэкамендуецца рабіць стрыжку. У Космасе пераважае наймагутнейшая негатыўная энергетыка. Падрэзаўшы валасы, можна прыцягнуць мора шкоднай энергіі, якая нанясе здароўю непапраўную шкоду.

21 чэрвеня, панядзелак. Стрыжка ў гэты дзень павялічыць матэрыяль-
нае багацце, а месяц забяспечыць добры рост валасоў.

22 чэрвеня, аўторак. Добры дзень для наведвання салона прыгажосці. Новая прычоска будзе ўдалая і дапаможа здабыць аптымістычны настрой, дадасць упэўненасці ў сабе.

23 чэрвеня, серада. Ідэальны дзень для тых, хто жадае стаць больш актыўным, пазітыўным і жыццярадасным. Стрыжка прыцягне ўдачу і добрыя ўражанні, новыя сустрэчы і
знаёмствы.

24 чэрвеня, чацвер. Сёння не рэкамендуецца стрыгчы валасы, бо можна атрымаць не той вынік, які хочацца. Варта выбраць нейкі вельмі просты і зручны варыянт прычоскі.

25 чэрвеня, пятніца. Стрыжка ў гэты дзень дабратворна ўплывае на працягласць жыцця і фізічную актыўнасць. Нават невялікая змена колеру валасоў акажа станоўчы ўплыў на ваш сацыяльны статус.

26 чэрвеня, субота. У цэлым нейтральны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Але калі пафарбаваць валасы ў русы колер, можна дамагчыся павышэння аўтарытэту на рабоце і дома, ёсць шанц палепшыць паразуменне з навакольнымі.

27 чэрвеня, нядзеля. Новая прычоска падыме настрой, павысіць самаацэнку і веру ва ўласныя сілы, афарбоўванне ў яркі колер прыцягне да вас пазітыўных і сапраўды патрэбных людзей.

28 чэрвеня, панядзелак. Выдатны дзень для змены іміджу. Калі вы даўно марылі пра новую экстравагантную стрыжку і незвычайнае афарбоўванне, то гэта дзень для таго, каб удала ажыццявіць вашу ідэю.

29 чэрвеня, аўторак. Вельмі неспрыяльны час для наведвання салона прыгажосці.

30 чэрвеня, серада. Не спрабуйце «падмануць» астралагічны прагноз — стрыжкі сёння бесперспектыўныя. Выкрасліце з планаў наведванне цырульні.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.