Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


unsplash.com

АВЕН. Прычынай няўдач на гэтым тыдні можа стаць ваша залішняя даверлівасць. Інфармацыю варта правяраць. Зоркі кажуць, што вы занадта доўга паводзілі сябе добра, час даць выхад унутранай напрузе, але зрабіць гэта трэба так, каб ніхто з навакольных не пацярпеў. Не перашкодзіць павышаная ўвага да спраў дзяцей у выхадныя дні.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні адным з важных пытанняў стане ўзгадненне з работадаўцам аб'ёму працы. Час задумацца пра адпачынак. Другая палова тыдня можа быць напоўнена дробнымі справамі, паведамленнямі, лістамі. У пятніцу парады добразычліўцаў пагражаюць пасыпацца на вас, як з рога багацця — пажадана звяртаць на іх менш увагі.


БЛІЗНЯТЫ. Падобна на тое, надышоў момант, калі варта змяніць нешта важнае і істотнае. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі і канчаткова вырашыце, у якім кірунку і з кім вы хочаце ісці па жыцці далей. Менавіта цяпер вашы жаданні выконваюцца, і закладваецца аснова будучыні.


РАК. На гэтым тыдні вы можаце выявіць у сябе новыя здольнасці. Будзьце цярплівыя, нават калі вас будуць правакаваць на канфлікт. У гэтыя дні сітуацыяй, падобна, будуць кіраваць іншыя, вам жа не варта заўзята адстойваць свае правы. Затое вашы інтарэсы будуць улічаны ў пятніцу. У нядзелю парадуюць зносіны з дзецьмі.


ЛЕЎ. Пачатак тыдня абяцае быць даволі клапотным, аднак да выхадных усе ўляжыцца, і вы зможаце паўнавартасна адпачыць у добрай кампаніі, верагодна, за горадам. У панядзелак вас можа чакаць раздражняльнае мноства непатрэбных кантактаў. Будзьце больш абачлівыя ў выказваннях: навакольныя могуць аказацца залішне ўспрымальныя да вашых слоў, нават калі ў планы не ўваходзіла кагосьці пакрыўдзіць.


ДЗЕВА. Вы цяпер у цэнтры ўвагі, правільны падыход да справы і ўпэўненасць у сваіх сілах забяспечаць поспех. Памятайце: хто не рухаецца наперад, той коціцца назад. Але з далёкімі паездкамі лепш усё ж пачакаць. Верагодныя творчыя азарэнні, прыслухоўвайцеся да інтуіцыі, яна падкажа дакладнае рашэнне ў асабістым жыцці. Ваша красамоўства будзе арганічна спалучацца з абаяннем — зможаце многім спадабацца.


ШАЛІ. Для дасягнення мэт засталося прыкласці зусім трохі намаганняў, і атрымаеце чаканы вынік. Серада — адзін з самых удалых дзён тыдня. Час ажыццявіць самыя смелыя задумы. У пятніцу пад ціскам абставінаў ваш пункт гледжання можа змяніцца, і хай вас не бянтэжыць, што хтосьці будзе адчуваць з-за гэтага нязручнасці. Выхадныя — выдатны момант для сустрэчы з сябрамі і для цёплых зносін.


СКАРПІЁН. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт у прафесійнай сферы, з'явіцца пастаянная крыніца даходу, прычым салідная, так што ваш дабрабыт значна вырасце. Але паспрабуйце не ўзвальваць на свае плечы чужыя праблемы, асабліва калі гэтыя людзі выклікаюць у вас не самыя прыемныя пачуцці. А вось любімаму чалавеку трэба дапамагчы. Гэта стане ключом да вашага агульнага шчасця.


СТРАЛЕЦ. Надыходзіць час рашучых дзеянняў. Чакаецца выдатны, яркі, насычаны тыдзень. У вас будзе практычна ўсё атрымлівацца. Здолееце добра зарабіць. Але калі прысвяціце тыдзень адпачынку, то многія з вашых ідэй, на якія ніколі не хапала часу, могуць нарэшце ўвасобіцца ў жыццё. У суботу лепш не пачынаць новых спраў. У нядзелю паспрабуйце адпачыць на прыродзе.


КАЗЯРОГ. Гэты тыдзень, хутчэй за ўсё, прыйдзецца цалкам прысвяціць працы. Вельмі шмат трэба зрабіць, каб думаць пра адпачынак. У аўторак пастарайцеся быць больш стрыманымі і сачыць за тым, што і каму кажаце. У чацвер не варта дарэмна расходаваць свае сілы — устрымайцеся ад мітусні і балбатлівасці. У гэты дзень лепш разумна знізіць аб'ём працы. Ініцыятыва, якая праявілася ў пятніцу, будзе годна ацэнена.


ВАДАЛІЎ. Неабдуманыя дзеянні на гэтым тыдні катэгарычна недапушчальныя. Нават у дробязях і ў тых выпадках, калі вы дзейнічаеце па звычцы. Не варта ісці на повадзе ў эмоцый. Калі розум раіць спыніць адносіны, прыслухайцеся. Ідэі, якія наведалі вас у сярэдзіне тыдня, няхай іх і немагчыма рэалізаваць на дадзены момант, вартыя таго, каб скарыстацца імі ў далейшым. У найбліжэйшай будучыні яны могуць прынесці прыбытак.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вы, мабыць, будзеце схільныя старацца дагадзіць усім і адразу. Імкненне пахвальнае, але, каб яго рэалізаваць, нечымі інтарэсамі давядзецца ахвяраваць, і добра было б, каб не вашымі ўласнымі. У аўторак не варта згаджацца на занадта прывабныя прапановы: у іх будзе падвойнае дно. У выхадныя, каб не ўскладняць адносіны з блізкімі, давядзецца пайсці на саступкі і перагледзець свае некаторыя прынцыпы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».