Вы тут

Чаму ў чэрвені трэба наведаць Маладзечна?


Звычайна ў чэрвені ў Маладзечне ладзіцца фестываль беларускай песні і паэзіі. Гэтае лета, нягледзячы на пандэмію, не стане выключэннем. Арганізатары запрашаюць усіх аматараў паэтычнага слова наведаць горад: 11 і 12 чэрвеня фестываль адбудзецца дваццаты раз.


Калі ўсё пачалося?

Гісторыя фестывалю пачынае свой адлік ажно з 1993 года. Наступны, 1994 год, прайшоў пад знакам паэзіі Аркадзя Куляшова. За ўсё дзесяцігоддзе правядзення свята арганізатары не забываліся на важныя для беларускай культуры даты: 75-годдзе Уладзіміра Караткевіча, 125-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа, 75-годдзе Уладзіміра Мулявіна.

Відавочна, што мінулы год прыйшлося прапусціць, бо эпідэміялагічныя абставіны не дазвалялі праводзіць масавыя святы. А вось папярэдні, дзевятнаццаты па ліку фестываль, быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Чаго чакаць сёлета?

«Маладзечна-2021» будзе прысвечана юбілею фестывалю, а таксама Году народнага адзінства. У якасці рэжысёра-пастаноўшчыка адкрыцця форуму выступіць заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна Осіпава, а мастацкім кіраўніком традыцыйна стане Міхаіл Фінберг.

Арганізатары нагадваюць аб Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні. Найлепшыя з іх у першы дзень фестывалю атрымаюць узнагароды. У рамках форуму адбудзецца прэм'ера канцэртнай праграмы «Талака», якая прысвечана памяці адразу дзвюх творчых асоб: класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і знакамітага піяніста, аўтара песень Ігара Паліводы. Канцэртную праграму прадставяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра.

Праграма юбілейнага фестывалю

Мерапрыемствы нацыянальнага форуму беларускай песні і паэзіі пройдуць на дзвюх пляцоўках: у летнім амфітэатры і ў Палацы культуры горада Маладзечна.

11 чэрвеня ў 21.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю — канцэртам пад красамоўнай назвай «Талака».

12 чэрвеня ў 11.00 пройдзе гала-канцэрт «Маладзічок запальвае зоркі».

  • У 17.00 пачнецца спектакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы.
  • У 21.30 фестываль завершыцца гала-канцэртам «Маладзечна — насустрач шлягерам».

13 чэрвеня ў 18.00 запланаваны канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры». Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Уладзіміра Мулявіна.

Квіткі на ўсе канцэрты ўжо даступныя ў продажы.

Хто арганізоўвае?

Арганізатарамі ХХ Нацыянальнага фестывалю «Маладзечна-2021» сталі: Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, Палац культуры Маладзечна, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, а таксама Белтэлерадыёкампанія.

Сустрэнемся на свяце песні і паэзіі!

Арына КАРПОВІЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».