Вы тут

Як малыя разумеюць экслібрыс


У Дзень абароны дзяцей у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Малады беларускі экслібрыс». Падзея прымеркавана да стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і пятнаццацігоддзя Музея кнігі.


Фота Яна Хведчына.

Падчас узнагароджання пераможцаў арганізатары паведамілі:

— Удзел у конкурсе прымалі дзеткі ад шасці да шаснаццаці гадоў. Для нас было вельмі важна, каб яны пазнаёміліся з традыцыяй экслібрыса, якая мае даўнія карані. Радзівілы, Сапегі, Храптовічы таксама мелі экслібрысы для прыватных бібліятэк. Гэтыя традыцыі былі захаваны і ў ХХ стагоддзі: той жа Уладзімір Караткевіч ствараў экслібрысы для сваіх кніг. Традыцыя перадавалася з пакалення ў пакаленне, і мы хацелі б, каб яна мела працяг і ў ХХІ стагоддзі. Стварыць экслібрыс надзвычай складана — гэта вельмі лаканічная форма з абмежаванымі тэхнікамі. Але ўдзельнікі справіліся выдатна. Мы атрымалі больш за 170 работ з розных рэгіёнаў Беларусі. Вядома, што абраць найлепшага было вельмі складана. Але мы запрасілі аўтарытэтных асоб, якія маглі ацаніць творы.

Калекцыянер Алег Судлянкоў прымаў удзел у «Маладым беларускім экслібрысе» ў якасці члена журы. Ён расказаў «Звяздзе» аб унутранай, рабочай частцы конкурсу.

— Вельмі добра, што дзеці зацікавіліся гэтай тэмай. Галоўны фактар у тым, што яны разумеюць сэнс экслібрыса. Ён лічыцца ахоўнай граматай кнігі. Хочаш не хочаш, але калі ты разглядаеш кнігу і бачыш, хто быў яе ўладальнікам, узнікае пэўная цікавасць і да гісторыі выдання, а не толькі да яго зместу. Вельмі добра, што дзеці выявілі гэта па-рознаму. Хоць ёсць і падабенствы. У работах многіх удзельнікаў прысутнічае будынак нашай Нацыянальнай бібліятэкі. Тут няма тэхнічна выдатных работ. Але добра, што дзеці паспрабавалі папрацаваць з алоўкам, тушшу або фарбамі. Звярніце ўвагу, што для экспазіцыі выдзелілі цэлую залу.

— Ацэньваць дзіцячыя работы складаней, чым дарослыя?

— Безумоўна, складаней. Работы дарослых можна аналізаваць як па тэхнічных магчымасцях аўтара, так і па ўзроўні сутыкнення яго майстэрства і мыслення. А дзіця ідзе ад прыроды — будуе з таго, што ведае. Самае галоўнае, што ў дзіцяці ўсё грунтуецца на прымітыўнай тэхніцы. Вось паглядзіце на гэтую работу: гэта чыста дзіцячы малюнак (гаворка ідзе аб экслібрысы Апалінарыі Корнач, якая заняла першае месца. — «Зв.»)! Ката, які ляжыць на кнігах, магло прыдумаць толькі дзіця.

Як дадатак да асноўнага конкурсу ў экспазіцыі прадстаўлены містычныя гісторыі, напісаныя дзецьмі. Невялікія казкі-малюнкі чытаць вельмі цікава. Напісаныя простай, часам наіўнай, мовай, яны лепш за ўсе іншыя сродкі ілюструюць механізмы дзіцячага мыслення. «Дзяўчынка захацела пасябраваць з птушкай. Але птушка не захацела сябраваць з дзяўчынкай. Яна захацела стаць піратам. Птушка паляцела ў вырай. Але ёй была лянота ляцець самой, таму яна паляцела на самалёце».

Арына КАРПОВІЧ

Загаловак у газеце: «Дзіця будуе з таго, што ведае»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.