Вы тут

Наталля Качанава: Людзі павінны ведаць аб рабоце на месцах


Трэба больш інфармаваць людзей аб рабоце, якая праводзіцца на месцах, аб праблемах, якія вырашаюцца. Тады будзе менш пытанняў ад насельніцтва і спекуляцый. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму «Аб эфектыўнасці і выніках працы Мінскага райвыканкама, Мінскага раённага Савета дэпутатаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2020 годзе і за пяць месяцаў 2021 года».


Наталля Качанава патлумачыла, што Мінскі раён выбраны па той прычыне, што ён самы вялікі ў сталічным рэгіёне і мае сваю спецыфіку з-за блізкасці да Мінска. Напярэдадні яна сама і іншыя сенатары правялі выязныя прыёмы ў розных сельсаветах і пераканаліся, што прыкладна 70% тых, хто паступае пытанняў могуць і павінны вырашаць мясцовыя органы ўлады. Пры гэтым ёй прыём спадабаўся тым, што людзі прыходзілі ў тым ліку з прапановамі, ідэямі.

«На чале ўсяго — чалавек. Трэба ўмець працаваць з людзьмі, умець слухаць і чуць чалавека, яго запыты. Поспех працы любога кіраўніка на любым узроўні, аж да прадпрыемстваў, залежыць ад гэтага, — падкрэсліла кіраўнік Савета Рэспублікі. — Ад таго, як складваецца работа са зваротамі грамадзян на месцах, залежыць стаўленне людзей да ўлады ў цэлым».

Для таго, каб забяспечыць такую эфектыўнасць, на пасяджэнне былі запрошаны і сенатары, і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і абласнога Савета дэпутатаў, і кіраўнікі прадпрыемстваў. І Наталля Качанава звярнулася да іх з просьбай дзяліцца прапановамі па ўнясенню змяненняў у закон «Аб зваротах грамадзян» і іншымі ініцыятывамі. І яны прагучалі.

Напрыклад, для вырашэння праблемы якасці пітной вады ў невялікіх вёсках ўстанаўваць станцыі абезжалезвання немэтазгодна. Але ёсць ужо распрацоўкі установак, якія ўбудоўваюцца ў калодзежы. Засталося прайсці сертыфікацыю. «Вядома, калі гэта дапаможа вырашыць праблему, гэта наша справа гонару — дапамагчы распрацоўнікам укараніць гэта ў вытворчасць і ў жыццё», — адзначыла Наталля Качанава.

У цэлым жа яна прытрымліваецца таго пункту гледжання, што павінна яшчэ больш ініцыятыў зыходзіць ад дэпутатаў, якія бліжэй за ўсё да людзей. «Роля дэпутацкага корпуса можа быць больш знакавай у працы са зваротамі грамадзян», — сказала яна.

БелТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.