Вы тут

Добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, чыгуначных пераходаў


Восем чалавек прыйшлі на прыём грамадзян да кіраўніка Міншчыны Аляксандра Турчына ў Пухавіцкім раёне. Людзей хвалявалі розныя пытанні: ад камунальных да добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў.


Апошняе ўзняў старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Уладзімір Белавусаў. Па яго словах, у вёсцы Блонь знаходзіцца магіла ахвярам вайны і помнік воінам-інтэрнацыяналістам, якія патрабуюць рамонту. Неабходна таксама добраўпарадкаваць лясную дарогу, што вядзе да брацкай магілы, што за шэсць кіламетраў ад вёскі Міжрэчча. Там пахаваны 350 мірных жыхароў і партызан брыгад 1-й Мінскай і «Полымя», што загінулі ў 1941—1944 гадах.

Аляксандр Турчын лічыць, што варта стварыць агульныя помнікі ў буйных населеных пунктах, бо да лясных магіл цяжка дабрацца, а ў аграгарадках іх будуць пастаянна даглядаць.

Жыхары вуліцы Гучака і суседніх у Мар'інай Горцы прасілі пасадзейнічаць у тым, каб змяніць маршрут грамадскага транспарту, паколькі ім далёка ісці да прыпынку. Прадстаўнік райвыканкама ў адказ паабяцаў, што маршрут гарадскога аўтобуса № 3 будзе працягнуты. Для гэтага неабходна ўладкаваць дванаццаць аўтобусных прыпынкаў. Работы пачнуцца ў наступным годзе. Аляксандр Турчын не пагадзіўся з такой пастаноўкай пытання і даручыў адпаведным службам усталяваць прыпынкі сёлета да сярэдзіны ліпеня.

Гараджане таксама паскардзіліся, што ад 2-га чыгуначнага пераезду часам цяжка дабрацца да вуліц Энгельса і Кастрычніцкай. Пасля дажджоў размывае дарогу. Аляксандр Турчын прапанаваў заасфальтаваць абочыну дарогі, каб людзям было зручна і бяспечна ісці. Пры гэтым старшыня Мінаблвыканкама заўважыў, што праблема належнага ўладкавання чыгуначных пераездаў існуе і ў іншых населеных пунктах Міншчыны. У Смалявічах, Калодзішчах пачалі іх вырашаць, але на гэта неабходны немалыя фінансавыя сродкі.

Падчас прыёму жыхары закраналі пытанні якасці пітной вады, добраўпарадкавання тэрыторый і дарог. Для зняцца некаторых з іх патрабуецца больш часу. Аляксандр Турчын распарадзіўся інфармаваць грамадзян аб планах мясцовых органаў улады на кожны год, аб фінансавых магчымасцях у той ці іншай справе.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».