Вы тут

Меркаванні. «Як бомба, якая выбухнула»


Інтэрв'ю Рамана Пратасевіча праграме «Маркаў. Нічога асабістага», якое выйшла вечарам у чацвер на канале АНТ, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у сеціве, які абмяркоўваюць і ў Беларусі, і за яе межамі. (Дарэчы, спасылка на яго прагляд ёсць і на нашым сайце) Яно стварыла вялікі рэзананс, і гаварыць аб ім будуць яшчэ не адзін дзень. Мы сабралі толькі некаторыя меркаванні экспертаў, якія каментавалі перадачу АНТ назаўтра пасля выхаду яе ў эфір.


Валянцін СЕМЯНЯКА, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў:

«Я быў у камандзіроўцы ў Сірыі, дзе назіраў за ходам правядзення выбараў па запрашэнні парламента краіны. І ўбачыў там, будзем так казаць, вынікі разбуральнай дзейнасці Захаду па дэстабілізацыі абстаноўкі і жабрацтва гэтай краіны. І ў інтэрв'ю Пратасевіча яшчэ раз пацверджана, што не ўнутраныя нейкія ёсць перадумовы для ўзнікнення пратэсных настрояў, а менавіта знешнія. І яны не проста падтрымліваюцца — яны арганізоўваюцца, фінансуюцца і накіроўваюцца. У гэтым чарговы раз пераканала гэта інтэрв'ю».

Пётр ПЯТРОЎСКІ, палітолаг, эксперт РГА «Белая Русь»:

«Я вам так скажу: інтэрв'ю было як бомба, якая выбухнула. Але, на жаль, ёсць некаторая частка грамадства, псіхалагічна замбіраваная, якая не будзе ўспрымаць ніякія рацыянальныя доказы. Мы да гэтага павінны быць гатовыя. Для мяне асабіста ўсе гэтыя факты, агучаныя Пратасевічам, былі вядомыя. Адзіны момант, што Пратасевіч лепш ведаў унутраную «кухню», паслядоўнасць, храналогію ўсіх дзеянняў — калі з'явіўся NEXTA, калі яго пасадзілі ў тым ліку на фінансаванне расійскім алігархам. Другі вельмі важны момант у тым, што Пратасевіч расказаў гісторыю пра фэйкавае мініраванне «Беларускага дома» ў Варшаве самімі апазіцыянерамі. «На мой погляд, гэта сведчыць пра тое, што ўсе факты мініраванняў, дыверсій у 2020—2021 гадах у дачыненні да школ, гандлёвых цэнтраў, чыгуначных вакзалаў і іншых стратэгічных аб'ектаў — гэта ўсё павінна правярацца зыходзячы з датычнасці гэтых збеглых таварышаў, якія сядзяць за мяжой. Напэўна, самы важны факт — тое, што Пратасевіч сказаў гэта сам, асабіста, без ціску. І тыя, хто крытыкуе інтэрв'ю, крытыкуюць не яго змест, а саму наяўнасць гэтага інтэрв'ю, яго некаторыя псіхалагічныя асаблівасці. Гэта яшчэ раз сведчыць, што факталогію, якую выказаў Пратасевіч, ніякім чынам нельга паставіць пад сумненне».

Сяргей МІХЕЕЎ, расійскі палітолаг, палітык, радыё- і тэлевядучы:

«Лічу, што гэта не апошняе інтэрв'ю Рамана Пратасевіча. Я думаю, ён раскажа яшчэ нямала. Дарэчы, гэта яшчэ раз пацвярджае досыць сумнеўную характарыстыку гэтых людзей, якія будуюць з сябе нейкіх напаўбагоў. І яшчэ раз сведчыць пра тое, што сапраўды ўсе гэтыя хваляванні, акцыі ў Беларусі, па-першае, спансіруюцца з-за мяжы. Па-другое, тыя, хто іх арганізоўвае, зусім не клапоцяцца пра дабрабыт беларускага народа, ім галоўнае — змяніць уладу, а як, на што — не мае значэння. І трэцяе — тое, што ўнутры ў іх канфлікты, што таксама, на самай справе, не здзіўляе — гэта звычайная справа сярод усякага роду «рэвалюцыянераў». Таму што ўсе рэвалюцыянеры па ўнутраным стане самі сябе лічаць напаўбагамі. Яны лічаць, што настолькі справядлівую справу вядуць, што яны самі па сабе ўжо з'явы. А калі такія з'явы збіраюцца ў кучу, яны пачынаюць адзін аднаго грызці, як павукі ў слоіку».

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».