Вы тут

Асвоіць 50 прафеcій за два дні на фестывалі «Букідс. Прафесіі»


«Уладкавацца на працу» 12—13 чэрвеня ў Батанічным садзе Мінска падчас сямейнага фестывалю «Букідс. Прафесіі» змогуць нават самыя маленькія наведвальнікі. Дзецям даецца магчымасць паспрабаваць сябе больш як у 50 прафесіях. На тэматычных пляцоўках яны даведаюцца, чым займаюцца археолагі, пчаляры, дэкаратары, палеантолагі і іншыя спецыялісты.


Юным «работнікам» выдадуць працоўную кніжку, зарплату і фестывальную валюту — букідсы, якія можна будзе абмяняць на падарункі. Паспрабаваўшы сябе ў ролі пэўнага спецыяліста, малыя змогуць правесці «водпуск» у экстрым-зонах, спартыўных пляцоўках ці фудкортах з фермерскай ежай.

Арганізатары прапануюць самыя розныя заняткі для дзетак. Малыя змогуць нешта пасадзіць ва ўласным агародзе, стварыць аўтарскую майку, запусціць механізм гадзінніка, памяняць кола ў машыне, паўдзельнічаць у забегу з газонакасілкамі... Прасцей прыйсці і пабачыць, чым пералічыць усе прапановы.

Юныя прадпрымальнікі, дарэчы, могуць завітаць на фэст з уласнай прадукцыяй (малюнкамі, печывам, разнастайнымі вырабамі) і стаць удзельнікамі Дзіцячага маркета, прадаючы тавар за сапраўдныя грошы. А пры жаданні — яшчэ і скончыць бізнес-школу. Заяўкі на ўдзел прымаюцца на адрас bооkіds.рrеss@gmаіl.соm з указаннем імя і ўзросту дзіцяці.

Адмысловая рыса фестывалю — яго тэатральнасць. На працягу двух дзён на пляцоўцы Букідс «Тэатр пад дрэвам» гасцям фестывалю пакажуць свае творы больш за дзесяць тэатральных труп Беларусі.

Фестывальнае свята два дні будзе доўжыцца з дзесяці раніцы да сямі вечара. Уваход для дарослых каштуе 15 рублёў. Сямейны білет: мама+тата+дзеці — 25 рублёў. Малыя да 12 гадоў — бясплатна.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Пчаляр, археолаг, гадзіншчык...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».