Вы тут

Пад мiрным небам Беларусi


У Беларусi заснавана новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзiнства. Адпаведны ўказ нумар 206 Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 7 чэрвеня.


Дакумент уносiць змяненнi ва ўказ нумар 157 ад 26 сакавiка 1998 года «Аб дзяржаўных святах, святочных днях i памятных датах у Рэспублiцы Беларусь».

Дзень народнага адзiнства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). «Гэты дзень стаў актам гiстарычнай справядлiвасцi ў адносiнах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волi ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мiрнага дагавора, i назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гiстарычнай традыцыi», — расказалi ў прэс-службе.

Адноўленае ў 1939 годзе адзiнства дало магчымасць Беларусi выстаяць у гады Вялiкай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў мiжнароднай супольнасцi, стаць адным з сузаснавальнiкаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.

«Сёння беларускi народ адзiны ў выбары стратэгiчнага курсу на развiццё моцнай, суверэннай i працвiтаючай краiны. Устанаўленне Дня народнага адзiнства 17 верасня падкрэслiвае пераемнасць пакаленняў, непахiснасць i самадастатковасць беларускай нацыi i дзяржаўнасцi», — заявiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».