Вы тут

На што акцэнтуюць увагу падчас цэнтралізаванага тэсціравання


Да разгляду зваротаў абітурыентаў і іх бацькоў, а таксама да вырашэння магчымых нестандартных сітуацый трэба падыходзіць індывідуальна і максімальна аператыўна. На гэта звярнуў увагу падчас пасяджэння дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі 2021 года намеснік прэм'ер-міністра Ігар ПЕТРЫШЭНКА.


«Калі падчас паступлення ў абітурыентаў узнікнуць праблемы са здароўем, у іх ёсць магчымасць прыйсці ў рэзервовыя дні. Калі ж і гэтай магчымасці не з'явіцца, то сітуацыю будзем разглядаць у рамках створаных дзяржкамісіяй арганізацыйных механізмаў. Мы стараемся ўсе рашэнні ў рамках існуючых нарматыўна-прававых прадпісанняў прымаць на карысць абітурыента», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Як заўважыў Ігар Петрышэнка, сёлетняя ўступная кампанія, як і леташняя, мае пэўныя асаблівасці, звязаныя з эпідэміялагічнай сітуацыяй: «Мы пастараліся максімальна выключыць для абітурыентаў неабходнасць хадзіць па кабінетах, каб зарэгістравацца на ЦТ. Яны маглі гэта зрабіць у электронным выглядзе. Рэгістрацыю можна было аплаціць праз банкінг у электронным выглядзе, а пасля гэтага ў прызначаны час прыйсці і атрымаць свой пропуск. Гэта дазволіла аптымізаваць многія працэсы і стварыць камфортныя ўмовы для будучых студэнтаў.

Ігар Петрышэнка паведаміў, што на ЦТ зарэгістраваліся ўжо 62,3 тысячы абітурыентаў, прычым большасць маладых людзей прайшлі рэгістрацыю менавіта ў электронным выглядзе. Але тэрміны выдачы абітурыентам пропускаў для ўдзелу ў ЦТ былі працягнуты да 15 чэрвеня.

«Звярніце ўвагу: у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання павінны выконвацца ўсе супрацьэпідэмічныя патрабаванні, арганізуйце дзяжурства медыцынскіх работнікаў. Нельга дапускаць высокую канцэнтрацыю абітурыентаў ні на ўваходзе ў будынкі (на пунктах пропуску), ні перад аўдыторыямі, а таксама пры прыёме дакументаў і правядзенні ўнутраных іспытаў і залічэнні абітурыентаў. Меры павінны прымацца на апераджэнне», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Яшчэ адно патрабаванне намесніка прэм'ер-міністра — безумоўнае выкананне мер бяспекі. «Асаблівая ўвага павінна быць удзелзена пунктам ЦТ, месцам работы прыёмных і экзаменацыйных камісій, прычым не толькі ў дзень правядзення тэсціравання або іспыту. Таксама трэба быць гатовымі аператыўна рэагаваць на любыя магчымыя правакацыйныя сітуацыі. Нельга дапусціць, каб месцы канцэнтрацыі абітурыентаў былі выкарыстаны для супрацьпраўнай дзейнасці. Лічу, што Міністэрству адукацыі сумесна з МУС неабходна выпрацаваць дадатковыя меры бяспекі», — падкрэсліў ён.

«Асноўная задача дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі — забеспячэнне для абітурыентаў роўных магчымасцяў для паступлення на аснове наяўных ведаў. Традыцыйна кантроль будзе арганізаваны на трох узроўнях: на ўзроўні дзяржкамісіі, створанай рашэннем кіраўніка дзяржавы, абласных камісій і таксама камісій па кантролі, створаных ва ўстановах адукацыі», — адзначыў намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый БАСКО. — Ад КДК у кантролі за ўступнай кампаніяй будуць удзельнічаць 150 вопытных спецыялістаў. Іх асноўная задача — арганізаваць работу на належным узроўні, каб уступныя выпрабаванні прайшлі ў спакойнай і дзелавой атмасферы, а абітурыентам і іх бацькам не было пра што хвалявацца».

Дзмітрый Баско звярнуў увагу абітурыентаў і іх бацькоў на неабходнасць выканання ўсіх патрабаванняў да правядзення ЦТ: «Гэта ў тым ліку і прапускны рэжым. Шмат выпадкаў, калі забываюць пашпарты ці прыходзяць з копіямі дакументаў. Трэба разумець, што з сабой павінен быць арыгінал дакумента, які сведчыць асобу. Ніякія копіі, нават завераныя натарыяльна, не падыходзяць. Хачу таксама нагадаць, што не варта спрабаваць праносіць у аўдыторыі забароненыя прадметы, паколькі такія абітурыенты могуць быць выдалены з пункта правядзення ЦТ за парушэнне. У мінулым годзе было 14 такіх выпадкаў».

Для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па краіне будзе адкрыты 41 пункт на базе 31 універсітэта і 10 каледжаў, а ў рэзервовыя дні — па адным у кожным абласным цэнтры і Мінску.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Роўныя магчымасці і меры бяспекі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.