Вы тут

«Воблака» для дзяржаўных арганізацый


У Віцебскім аблвыканкаме адбыўся семінар, прысвечаны лічбавізацыі дзяржаўных органаў і арганізацый з прымяненнем дзеючага заканадаўства. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і воблачны аператар beCloud.


Віцебск стаў пятым абласным цэнтрам, дзе прайшлі мерапрыемствы па прэзентацыі воблачных рашэнняў і знаёмстве з заканадаўчымі аспектамі ІКТ-дзейнасці. Аналагічныя семінары ўжо адбыліся ў Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

У рамках семінара быў прадстаўлены праект «Нацыянальная SMART-платформа», аператарам якой з'яўляецца beCloud. Платформа прапануе рашэнні і інфраструктуру для рэалізацыі «разумных» праектаў, яе распрацоўшчыкі кажуць пра вялікія магчымасці для развіцця рэгіёна, якія яна дае.

У размове з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі Алег Сядзельнік, генеральны дырэктар СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», расказаў пра тое, што ў выніку стварэння «дзяржаўнага воблака» органы ўлады і арганізацыі могуць працаваць больш эфектыўна, эканомяцца бюджэтныя сродкі; інфармацыя, у тым ліку персанальная, надзейна абараняецца. А такія семінары, заўважыў ён, дазваляюць быць бліжэй да спажыўцоў.

Канстанцін Булатаў, начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, пацвердзіў журналістам перавагі выкарыстання «лічбы». Актыўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій, па яго словах, спрыяе павышэнню якасці расследавання злачынстваў, эканоміць час і фінансавыя выдаткі. Чарговы этап — пераход ад папяровых носьбітаў да практыкі электроннага занясення інфармацыі. Надзейная сістэма бяспекі гарантуе абарону ад несанкцыянаванага доступу ў базу даных.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».