Вы тут

У Любанскі раён прыедзе прыкладна каля дзвюх тысяч навасёлаў


Як вядома, на поўдні Міншчыны працягваецца будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Плануецца, што з яго ўводам у дзеянне колькасць жыхароў Любані павялічыцца на шэсць тысяч, а ў перспектыве дасягне амаль трыццаці тысяч чалавек. Бясспрэчна, дзеючая сацыяльная і інжынерная інфраструктура не разлічана на столькі насельніцтва. Што робіцца ў горадзе для стварэння камфортных умоў пражывання, забеспячэння жыццядзейнасці людзей у перспектыве? Як паўплывала будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната на жыццё Любаншчыны і яе жыхароў? Пра гэта і расказаў «Звяздзе» старшыня Любанскага райвыканкама Валерый МЕЛЬНІК:


— У Любані «Слаўкалій» рэалізоўвае адзін з самых буйных інвестыцыйных праектаў — будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу. На сёння гатоўнасць аб'екта складае каля 80 %. У 2023 годзе плануецца выдаць першую прадукцыю. Канешне, у горадзе ўдзяляецца значная ўвага стварэння адпаведнай інфраструктуры для камфортнага пражывання людзей. «Слаўкалій» пабудаваў тры дамы. Адзін 40-кватэрны перадалі ў структуру раёна для забеспячэння жыллём настаўнікаў, урачоў, маладых спецыялістаў. Два іншыя пакінулі для сваіх патрэб, каб прыцягнуць на камбінат працоўныя рэсурсы: маладых спецыялістаў, шахцёраў, інжынерна-тэхнічных работнікаў. Акрамя таго, узводзяцца яшчэ два жылыя дамы. Мяркую, да канца гэтага года або да пачатку наступнага яны будуць здадзены.

Адначасова рамантуюцца аб'екты інфраструктуры, пад'язныя шляхі, асфальтуюцца вуліцы, добраўпарадкоўваецца горад. Будуецца пажарнае дэпо для таго, каб стварыць бяспеку рудаўпраўлення, у тым ліку і нашых населеных пунктаў, жыхароў.

Мяркуецца, што ў раён прыедзе прыкладна каля дзвюх тысяч навасёлаў — моладзі, спецыялістаў з сем'ямі, дзецьмі. Дзіцячыя сады Любані перапоўнены. Таму пачалі ўзводзіць новую дзіцячую дашкольную ўстанову.

Мы разумеем, што людзі павінны не толькі працаваць, але і адпачываць, задавальняць спажывецкія патрэбнасці. У горадзе адкрыты новы гандлёвы цэнтр «Буш-Вясёлка», які цяпер перайменаваны ў «Еўрасетку». Плануецца павялічыць і магутнасці цэнтральнай раённай бальніцы, закупіць новае сучаснае абсталяванне.

У нас узводзіцца завод цяжкага машынабудавання, які плануем увесці ў дзеянне праз год-паўтара. Прадпрыемства будзе забеспячваць камбінат машынамі, механізмамі.

Думаем мы і над тым, каб яшчэ са школы рыхтаваць вучняў да працы на будучым гіганце. Сюды прыязджаюць прадстаўнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, навукоўцы, спецыялісты «Беларуськалія», каб скіраваць маладых людзей на выбар у асноўным спецыяльнасцяў тэхнічнага кірунку, якія будуць запатрабаваны на горна-абагачальным камбінаце. Кіраўніцтва «Слаўкалія» запэўнівае, што пасля заканчэння вучобы іх працаўладкуюць. Словам, моладзь трэба навучаць, каб вярталася ў свой родны горад і працавала на малой радзіме, стварала сем'і. Бо моладзь — гэта будучыня, а значыць, гарантыя таго, што Любанскі край будзе развівацца.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Жыццялюбаў паболее

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.