Вы тут

Пасол Расіі запэўніў у падтрымцы ва ўмовах санкцый


Расія прадоўжыць аказваць падтрымку Беларусі, у тым ліку ў выпадку ўвядзення дадатковых санкцый з боку Еўрапейскага саюза і іншых краін. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген ЛУК'ЯНАЎ, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Беларусь мы не пакінем, — падкрэсліў Яўген Лук'янаў. — Мы разумеем традыцыйную структуру эканомікі Беларусі, арыентаванай на экспарт, і я разумею, што менавіта таму санкцыі носяць такі кропкавы характар — каб падарваць менавіта гэтую частку экспартнай актыўнасці Беларусі і тым самым ударыць па фарміраванні бюджэту».

Дыпламат растлумачыў, што знешнегандлёвыя кантакты Беларусі і Расіі будуць інвентарызаваць «з улікам наступстваў ад уведзеных санкцый». Паводле яго слоў, больш дэталёвую інфармацыю па канкрэтных відах тавараў будуць вызначаць адпаведныя федэральныя ведамствы Расіі і іх партнёры ў Беларусі.

Сваё стаўленне да санкцый пасол праілюстраваў словамі міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, сказанымі на адной з сустрэч з дыпламатамі: санкцыі ўводзяцца для таго, каб яны прывялі да галодных бунтаў. «Вось, уласна, уся ідэалогія, логіка і ўся герменеўтыка гэтых санкцый», — заўважыў Яўген Лук'янаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў незаконнасць увядзення санкцый. «Па вызначэнні міжнароднага права і практыкі яны незаконныя. Санкцыі такога роду супраць якой-небудзь краіны могуць быць выкарыстаны толькі па рашэнні Савета Бяспекі ААН», — звярнуў увагу Яўген Лук'янаў.

Загаловак у газеце: Сяброў не пакідаюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».