Вы тут

Тысячы вайскоўцаў сёння прынялі Ваенную прысягу


Толькі ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў клятву на вернасць Радзіме вымавілі каля 1300 навабранцаў — тыя, хто прызваны як на тэрміновую вайсковую службу, так і на службу ў рэзерве.


— Сёння тысячы беларускіх хлопцаў па ўсёй краіне далі клятву на вернасць народу Рэспублікі Беларусь, — паведаміў на ўрачыстасці міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар ХРЭНІН. — Далі клятву абараняць незалежнасць, тэрытарыльную цэласнасць і канстытуцыйны строй нашай рэспублікі. Гэта вельмі цяжкі і няпросты абавязак, і па сілах ён толькі сапраўдным мужчынам, сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы. Наперадзе вас чакаюць цяжкія будні — напружаная баявая вучоба, засваенне ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў, авалоданне сучаснай тэхнікай. Вам трэба будзе здаваць сур’ёзны экзамен у ходзе сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад — 2021». Перакананы, што вы годна прыміце эстафету ад старэйшых таварышаў і працягнеце ўмацоўваць абараназдольнасць нашай краіны. 

Акрамя таго, кіраўнік абароннага ведамства адзначыў высокі ўзровень папулярнасці службы па кантракце. Міністр падкрэсліў, што беларуская армія на 60 адсоткаў укамплектавана ваеннаслужачымі, якія праходзяць службу па кантракце. «У нашай краіне створана сістэма, калі малады чалавек мае права выбару і можа адразу пачаць служыць па кантракце, — зазначыў Віктар Хрэнін. — Сёлета такім правам скарысталася каля 500 чалавек. Акрамя таго, адно з новаўвядзенняў цяперашняга прызыву — магчымасць прайсці службу ў рэзерве падчас канікулярных адпачынкаў для навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю».

Пасля прыняцця Ваеннай прысягі вайскоўцы адправіліся на першае ў іх жыцці звальненне. Упершыню за працяглы час яны сустрэліся са сваімі роднымі і блізкімі, якім, у адрозненне ад мінулага года, з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі і ажыццяўлення ўсіх мер індывідуальнай абароны, дазволілі прысутнічаць на важнейшым этапе жыцця сваіх сыноў, братоў, унукаў — новых абаронцаў Айчыны. 

Вераніка КАНЮТА,
Фота Уладзіміра БЛІНОВА, «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.