Вы тут

«Смаргонь» і «Слуцк» згулялі ўнічыю ў матчы чэмпіянату Беларусі па футболе


На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя матчы 12-га тура, паведамляе БелТА.


Фота: fc-smorgon.by

У першым з іх адзін з аўтсайдэраў «Смаргонь» на сваім полі згуляла ўнічыю са «Слуцкам» — 1: 1.

Пазней лідэр турніру салігорскі «Шахцёр», які не страціў яшчэ ні аднаго ачка, згуляе на сваім полі з «Віцебскам». БАТЭ прыме на полі «Барысаў-Арэны» гродзенскі «Нёман». У Рэчыцы мясцовы «Спадарожнік» будзе сапернічаць з мінскім «Дынама». Дзве заключныя сустрэчы 12-га тура адбудуцца ў нядзелю, 13 чэрвеня: «Рух» (Брэст) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), «Іслач» (Мінскі раён) — «Дынама» (Брэст).

Першыя гульні гэтага тура адбыліся 11 чэрвеня. У Мазыры футбалісты мясцовай «Славіі» саступілі гасцям з «Мінска» з лікам 1:2. У Барысаве сталічны «Энергетык-БДУ» адолеў «Гомель» з вынікам 3:2.

Турнірнае становішча: «Шахцёр» — 33 ачкі, БАТЭ — 26, «Рух» — 21, «Гомель» — 21, «Дынама» (Мінск) — 20, «Віцебск» — 18, «Дынама» (Брэст) — 17, «Мінск» — 16, «Тарпеда-БелАЗ» — 15, «Энергетык-БДУ» — 15, «Іслач» — 13, «Слуцк» — 11, «Славія» — 8, «Нёман» — 7, «Смаргонь» — 5, «Спадарожнік» — 4.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.