На чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Варне (Балгарыя) беларускі выйгралі чатыры медалі ў фіналах асобных відаў, паведамляе БелТА.
У практыкаванні са стужкай Аліна Гарноська выйграла срэбра, атрымаўшы ад суддзяў ацэнку 23,200 бала. Золата выйграла расіянка Дзіна Аверына — 28,350 бала. Бронза ў яе сястры Арыны Аверынай — 22,600 бала.
На рахунку Аліны Гарнасько таксама бронза за практыкаванні з мячом. Яе адзнака — 28,500 бала. Першынствавала ў гэтым відзе праграмы расейка Дзіна Аверына — 28,850 бала. Другое месца ў Лінай Ашрам з Ізраіля (28,600).
Двума бронзавымі медалямі скарбонку зборнай Беларусі папоўніла Анастасія Салос. Яна замкнула тройку наймацнейшых у практыкаванні з абручом з ацэнкай 27,650 бала. Апярэдзіць яе змаглі толькі Дзіна Аверына (28,350) і Лінай Ашрам (27,850).
Таксама бронзавы медаль Анастасія Салос выйграла ў практыкаванні з булавамі. Ацэнка беларускай грацыі — 27,800 бала. Першынствавала Лінай Ашрам — 28,500 бала. Другое месца ў Дзіны Аверын — 28,200 бала.
Раней беларускія грацыі выйгралі серабро ў камандным заліку, дзе ўлічваліся вынікі ў індывідуальных і камандных спаборніцтвах. Акрамя таго, юніёрская зборная ў групавых практыкаваннях заняла 3-е месца ў практыкаванні з пяццю мячамі.
Фота danielecifala.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.