Вы тут

Адзінаццацікласніца з Беларусі стала пераможцай міжнароднага конкурсу INTOC у Турцыі


Навучэнка 11 класа Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна Кацярына Мамаева стала ўладальнікам залатога медалю на прэстыжным Міжнародным конкурсе навуковых праектаў навучэнцаў INTOC-2021 у Турцыі.


Фота: тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.

Дзяўчына навучалася ў аб’яднанні «Генетыка і селекцыя» Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі Івана Рускіх. На конкурсе яна прадставіла даследчую працу «Вывучэнне азотфіксуючых эндафітных бактэрый для стымуляцыі росту раслін».

Міжнародны конкурс навуковых праектаў навучэнцаў INTOC праводзіўся ўпершыню. Ён аб’яднаў больш за 300 удзельнікаў з 21 краіны свету, якія прадстаўлялі свае праекты па фізіцы, інжынерыі, матэматыцы, прыкладных навуках аб жыцці, навуках аб навакольным асяроддзі і сацыяльных навуках.

Між іншым, гэта другі залаты медаль дзяўчыны на працягу сёлетняга навучальнага года. Раней Кацярына ўвайшла ў лік пераможцаў міжнароднага конкурсу экалагічных праектаў «International Science and Invention Fair 2020» у Інданезіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.