Вы тут

Кітай збіраецца у 2030 годзе запусціць місію па дастаўцы ўзораў з Марса


Кітай да 2030 года збіраецца запусціць некалькі касмічных місій, у тым ліку па зборы і дастаўцы на Зямлю ўзораў з Марса, паведамляе Сіньхуа.


Далейшае развіццё кітайскай касмічнай праграмы ўключае даследаванне астэроідаў і сістэмы Юпітэра, збор узораў з Марса і даследаванне палярнага рэгіёну Месяца.

Афіцыйны прадстаўнік Кітайскага нацыянальнага касмічнага кіравання (CNSA) Сюй Хунлян на прэс-канферэнцыі ў Пекіне заявіў, што прыкладна ў 2025 годзе Кітай мае намер у рамках адной місіі запусціць зонд для збору ўзораў з калязямнога астэроіда і даследавання каметы. Запуск місіі па вяртанні ўзораў з Марса і місіі па даследаванні сістэмы Юпітэра плануецца запусціць прыкладна ў 2030 годзе.

Таксама ў бліжэйшыя пяць гадоў Кітай збіраецца запусціць месяцовыя зонды «Чан’э-6» і «Чан’э-7» для вывучэння ўмоў асяроддзя і рэсурсаў Месяца і збору ўзораў з палярнай вобласці спадарожніка Зямлі.

Да канца 2022 года Кітай завершыць будаўніцтва ўласнай касмічнай станцыі, на якой касманаўты змогуць знаходзіцца на працягу доўгага часу для правядзення навуковых эксперыментаў. Па словах Сюй Хунляна, у будучых планах развіцця асноўная ўвага будзе таксама надавацца распрацоўцы ракет-носьбітаў вялікай грузападымальнасці, шматразовых касмічных транспартных сістэм і спадарожнікавай сеткі Інтэрнэт.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.