Вы тут

Аляксандр Лукашэнка ў Аршанскім раёне наведаў прадпрыемствы ВПК


Першай кропкай на маршруце стаў вытворча-тэхнічны кластар «Вусце» — адзін з самых закрытых аб’ектаў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Як расказаў журналістам старшыня ДВПК Дзмітрый Пантус, тут ідзе распрацоўка, мадэрнізацыя, вытворчасць і тэсціраванне сродкаў паражэння розных тыпаў і класаў.

«Акцэнты зроблены на авіяцыйных кіруемых ракетах розных тыпаў і класаў. Таксама тут знаходзяцца вытворчыя ўчасткі па рамонце і мадэрнізацыі процітанкавых кіруемых ракет, зборцы патронаў розных калібраў і ўнікальная лабараторыя — адзіная ў Беларусі — па тэсціраванні ўсіх тыпаў пораху і патронаў, якія намі вырабляюцца», — расказаў Дзмітрый Пантус.

Паводле яго слоў, у апошнія гады прадаўжаецца распрацоўка тых кампетэнцый, у якіх моцныя айчынныя спецыялісты.

«Адкрываюцца для нас і новыя нішы. У прыватнасці, на гэтым аб’екце (кластары „Вусце“ пад Оршай. — Заўвага БелТА) праводзіцца мадэрнізацыя процітанкавых ракет і авіяцыйных кіруемых ракет — гэта той напрамак, якім мы раней наогул не займаліся. Таксама арганізавана вытворчасць стралковай зброі і патронаў. Развіваюць на прадпрыемстве і шэраг іншых напрамкаў, прыцягваючы да работы іншыя структуры ДВПК і навукова-тэхнічныя кадры, якія праходзілі навучанне не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі», — адзначыў старшыня ДВПК.

Па даручэнні Прэзідэнта аб стварэнні ў краіне стралковай зброі і боепрыпасаў на базе кластара «Вусце» арганізаваны пяць новых цэхаў, дзе вырабляюць, мадэрнізуюць пэўныя тыпы стралковай зброі. Каб гэта стала магчымым, на працягу паўтара года распрацоўвалася нарматыўна-прававая база, у тым ліку па дзейнасці падраздзяленняў, якія маюць справу з небяспечнымі выбуховымі рэчывамі. «Цяпер нарматыўна-прававая база цалкам створана, што дае права і магчымасць арганізацыям, якія атрымалі ліцэнзію ДВПК на работу ў гэтым напрамку», — сказаў Дзмітрый Пантус.

Ён дадаў, што за апошнія паўтара года распрацаваны шэраг навінак і мадыфікацый стралковай зброі, у прыватнасці, пісталеты, аўтаматы. Частка з іх ужо стаіць на ўзбраенні Узброеных Сіл Беларусі, частка найноўшых узораў праходзіць выпрабаванні ў падраздзяленнях УС. Да канца гэтага года плануецца паставіць на ўзбраенне яшчэ два вырабы. Асвоена серыйная вытворчасць ужо трох тыпаў патронаў. Заключаны кантракты на рэалізацыю вырабляемай прадукцыі.

Пра важнасць развіцця айчыннай вытворчасці стралковай зброі кіраўнік дзяржавы заяўляў 8 чэрвеня, заслухоўваючы даклад аб стане спраў у ваенна-прамысловым комплексе краіны.

«Мы не збіраемся кагосьці перамагаць, — адзначыў ён. — Мы павінны нанесці непрымальны ўрон праціўніку і павінны абараніць самі сябе і свае сем’і. Без сваёй стралковай зброі... Калі, не дай бог, нейкі канфлікт, вайна, кожная сям’я, тэрытарыяльныя органы павінны быць узброены ўсім комплексам стралковай зброі. Тады вораг, праціўнік будзе разумець, што з намі лепш не звязвацца».

«Мы павінны мінімум зброі вырабляць у сябе. Таму што ўсякае можа здарыцца і спадзявацца на заморскага нейкага дзядзьку, што нам прывязуць зброю, не варта. Трэба мець сваё», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Лукашэнка наведаў Аршанскі авіярамонтны завод

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць наведаў Аршанскі авіярамонтны завод, перадае БелТА.

Аршанскі авіярамонтны завод — вядучае прадпрыемства Беларусі па капітальным рамонце і мадэрнізацыі верталётаў Мі, абсталявання і сістэм розных тыпаў паветраных судоў, па тэхнічным абслугоўванні самалёта Іл-76.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай прадпрыемства, узорамі авіятэхнікі, рамонтам якой цяпер займаюцца на прадпрыемстве. Размова таксама ішла аб далейшым развіцці аэрадрома Орша.

«Гэта будзе новая сучасная вытворчасць. Гэта дасць магчымасць нам мінімізаваць усю закупачную частку і стварыць новыя рабочыя месцы, — адзначыў ён. — Маштаб праекта разам з абсталяваннем — прыкладна 32-35 мільёнаў беларускіх рублёў».

Паводле слоў Паўла Случака, праблем з загрузкай у Аршанскага авіярамонтнага завода цяпер няма. Яе дастаткова, каб ён працаваў бясстратна. «На гэты год мы загружаны. Нашы традыцыйныя рынкі — гэта Цэнтральная Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Ёсць шэраг краін, кантракты з якімі знаходзяцца ў глыбокай ступені прапрацоўкі, таму мы рухаемся далей», — дадаў гендырэктар прадпрыемства.

Размова на прадпрыемстве таксама ішла аб далейшым развіцці аэрадрома Орша. Раней гэтыя тэрыторыі належалі заводу, але ў далейшым частка была перададзена ў валоданне Нацыянальнаму аэрапорту Мінск. Як далажылі Прэзідэнту, аэрадром гатовы прымаць любыя тыпы паветраных суднаў.

«Тут усё будзе дзяржаўнае, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Дзяржаўны завод будзе, ён пашыраецца. Аэрадром — дзяржаўны. Дзяліць тут няма чаго, усё гэта дзяржаўнае».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.