Вы тут

За базавую набылі графскую канюшню пад жыллё


На аўкцыёне за базавую велічыню купілі помнік архітэктуры XIX стагоддзя, графскую канюшню, якая знаходзіцца ў вёсцы Залессе Глыбоцкага раёна. Пра гэта паведамілі ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».


Будынак плошчай 333 квадратныя метры мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і размешчаны на тэрыторыі былога сядзібнага комплексу графа Моле. Да нядаўняга часу ён выкарыстоўваўся па непасрэдным прызначэнні мясцовым сельгаспрадпрыемствам, а пазней быў перададзены раённаму прадпрыемству ЖКГ.

Разам з будынкам пакупніку прадастаўляецца зямельны ўчастак плошчай два гектары. Набыты аб’ект плануецца выкарыстоўваць пад жыллё. Па ўмовах продажу пакупнік павінен правесці рэканструкцыю на працягу 24 месяцаў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.

Побач знаходзіцца падмурак сядзібнага дома, разбуранага ў 80-я гады мінулага стагоддзя.

Нароўні з гісторыка-культурнай значнасцю дадатковую турыстычную прывабнасць будынку надае месца яго размяшчэння: паміж двух азёр Белае і Мурамшчына — у непасрэднай блізкасці ад графскага парку плошчай каля восем гектараў, у якім захаваліся рэдкія віды раслін.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.