Вы тут

НАТА абвесціць аб пачатку супрацьстаяння Кітаю — Столтэнберг


Саміт кіраўнікоў дзяржаў 30 краін НАТА абвесціць аб пачатку сістэмнага супрацьстаяння Кітаю, але не будзе развязваць халодную вайну супраць Пекіна. Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг перад адкрыццём саміту альянсу, паведамляе ТАСС.


«Ні адна краіна НАТА не можа ў адзіноце супрацьстаяць выклікам бяспекі з боку Кітая, таму альянс упершыню абвесціць аб адзінай пазіцыі ў дачыненні да Пекіна», — падкрэсліў Енс Столтэнберг.

Паводле яго слоў, у НАТА бачаць, што Кітай хутка нарошчвае ваенную моц, а таксама шырока выкарыстоўвае новыя тэхналогіі. «Мы бачым набліжэнне Кітая да нас, рост яго ўплыву ў свеце, распаўсюджванне яго гандлёвых і тэхналагічных магчымасцяў, павышэнне яго цікавасці да Арктыцы», — пералічыў Енс Столтэнберг.

Пры гэтым генеральны сакратар НАТА падкрэсліў, што альянс будзе разглядаць Кітай як сістэмнага канкурэнта, але не праціўніка. Ён дадаў, што альянс «не мае намеру пачынаць халодную вайну супраць КНР і гатовы да супрацоўніцтва з Кітаем» па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы кантроль над узбраеннямі.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.