Вы тут

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 30 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


За шматгадовую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці гэтай узнагароды ў ліку іншых ўдастоены намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Жлобінскім раёне Святлана Герасімовіч, начальнік юрыдычнага ўпраўлення інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Маргарыта Саўчанка і першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці Вадзім Шаўчук.

Падзякай Прэзідэнта Беларусі за значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву, забеспячэнне ўстойлівага санітарна-эпідэміялагічнага становішча ўзнагароджаны, у прыватнасці, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг (намеснік аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі) Сененскай цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Ксянзоў, фельчар (выязной брыгады) аддзялення хуткай дапамогі Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Марына Скакунова, урач-траўматолаг-артапед (загадчык) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі хворых і інвалідаў артапеда-траўматалагічнага профілю Гарадской клінічнай бальніцы №3 Гродна Сяргей Солтан.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».