Вы тут

Колькасць электразарадных станцый у Беларусі ўжо налета перавысіць лік існуючых аўтазарадных станцый


Колькасць электразарадных станцый у Беларусі ўжо налета перавысіць лік існуючых аўтазарадных станцый, а да 2030-га ў краіне стане 500 тысяч электракараў, якім спатрэбіцца 4,5 млрд кВт·г у год. Пры гэтым доля мясцовых відаў паліва (МВП) у сістэме ЖКГ на працягу пяцігоддзя перавысіць 52 %. Пра прыярытэты ў галіне энергазберажэння Беларусі, мерапрыемствы, скіраваныя на ўстойлівае энергакарыстанне і рэсурсазберажэнне, новаўвядзенні праграмы энергазберажэння на 2021–2025 гг. і тэхналагічныя навінкі ў гэтай галіне расказалі эксперты.


pixabay.com

Гігакалорыі з МВП і АКЭ

У мінулай пяцігодцы пры задачы эканоміі 5 млн тон умоўнага паліва (т у.п.) паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР) краіна сэканоміла 5,2 млн т у. п. А пры заданні выкарыстання долі мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў (МПЭР) у валавым спажыванні ПЭР на ўзроўні 16 % дасягнута 16,7 %. Аб'ём выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) склаў 7,4 %. Пры гэтым энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за пяцігодку знізілася на 1,2 %. Па гэтым паказчыку Беларусь апераджае Казахстан, Расію, Украіну, а таксама іншыя краіны СНД і Канаду, наблізілася да Швецыі і Фінляндыі. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб наша прадукцыя была канкурэнтаздольнай на рынках, каб павышалася наша энергетычная незалежнасць, паведаміў Міхаіл МАЛАШАНКА, намеснік старшыні Дзяржстандарту — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці:

— Глабальныя і стратэгічныя задачы на пяцігодку застаюцца ранейшымі. Як мага менш імпартаваць вуглевадароднага паліва і, адпаведна, менш траціць на гэта валюты і як мага больш выкарыстоўваць МПЭР і АКЭ, каб забяспечваць людзей работай, заробкам і плаціць падаткі ўнутры краіны. Плануецца, што энергаёмістасць ВУП зменшыцца да ўзроўню 2020 года на 7 %, а доля МВП застанецца на існуючым узроўні. З улікам уводу ў эксплуатацыю БелАЭС, каб выкарыстанне МПЭР засталося на ранейшым узроўні, іх аб'ёмы неабходна павялічваць.

За пяцігоддзе, як мяркуецца, будзе ўведзена 89 энергакрыніц на біяпаліве агульнай цеплавой магутнасцю 491 МВт. А ўжо сёлета доля выкарыстання мясцовага паліва ў камунальнай гаспадарцы павялічыцца на 7-8 %. Гэта значыць, што кожная другая гігакалорыя ў ЖКГ будзе вырабляцца з выкарыстаннем біяпаліва, торфу і АКЭ.

Электрычнасць для вады, цяпла і ежы

Каб максімальна павялічыць рацыянальнае спажыванне электраэнергіі, у тым ліку і ў сістэме ЖКГ, будуць уводзіцца ў эксплуатацыю як электракатлы прамога награвання, так і энергакрыніцы ў малых і сярэдніх спажыўцоў з выкарыстаннем цеплавых і электрычных кампрэсійных цеплапомпаў. Гэта новы кірунак у плане выкарыстання тэхналогій, абсталявання і атрымання канечнага выніку, падкрэсліў Міхаіл Малашанка.

Цікавым кірункам лічаць спецыялісты ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллі (гэты сектар спажывае каля 30 % усёй цеплаэнергіі ў краіне). Каля 9-10 % жылля адпавядае патрабаванням і ўзроўню, якія прад'яўляюцца да сучаснага жылля ў плане спажывання цеплаэнергіі на адзін квадратны метр — 40—60 кВт·г. Аднак гэта ў сучасных будынках, дзе рэалізаваны сістэмы рэкуперацыі цяпла, асвятлення, вентыляцыі. Большасці ж айчынных дамоў патрэбна ад 100 кВт·г і больш на м2, а каля 26 % жылля — увогуле 161 кВт·г і больш. Менавіта ў гэтай частцы — вялізны рэзерв зніжэння выкарыстання аб'ёмаў прыроднага газу, упэўнены дырэктар дэпартамента:

— У новых раёнах забудовы, дзе адсутнічаюць цепламагістралі і энергакрыніцы, якія валодаюць рэзервам магутнасці, шматкватэрныя дамы будуць узводзіцца з укараненнем тэхналогій па выкарыстанні электраэнергіі для гарачага водазабеспячэння, ацяплення, гатавання ежы.

Не абыдуць увагай і АКЭ, паабяцаў спецыяліст. У Аршанскім раёне ўжо рэалізаваны шэраг праектаў, дзе ў міжацяпляльны перыяд у шматкватэрных дамах гарачае водазабеспячэнне ажыццяўляецца ад аднаўляльных крыніц.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Тэхналогіі для дома, машыны і чалавека

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.