Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна з днём нараджэння


Прэзідэнт выказаў шчырую ўдзячнасць за аказаную Беларусі падтрымку ў няпросты для краіны час, паведамляецца на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


«Сёння Кітай, справіўшыся з пандэміяй каранавіруса новага тыпу, стаў адной з нямногіх краін у свеце з дадатнай дынамікай эканамічнага росту. У гэтым вялікая Ваша асабістая роля — мудрага кіраўніка працавітага кітайскага народа», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што паказальна развіваецца і двухбаковы дыялог паміж Беларуссю і Кітаем, у якім ужо трывала замацаваліся такія характарыстыкі, як «нержавеючае братэрства» і «ўсепагоднае партнёрства», што пацвярджаецца канкрэтнымі вынікамі супрацоўніцтва. Прэзідэнт упэўнены: разам удасца вывесці адносіны на больш высокі стратэгічны ўзровень.

«Апошнім часам нашы краіны паказалі ўсяму свету ўзорны прыклад узаемадзеяння, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — На міжнароднай арэне, сутыкаючыся з моцным знешнім націскам, Мінск і Пекін паспяхова процістаяць усім варожым выпадам, дэманструючы моц дружбы і стойкасць».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь выступае актыўным удзельнікам ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», важнай часткай якой з’яўляецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», які паспяхова функцыянуе.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.