Вы тут

Мінскі маторны завод прадставіць прадукцыю на выставе «Інапрам» ў Екацярынбургу


Выстава адбудзецца з 5 па 8 ліпеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.


Фота: Мінскі маторны завод.

На «Інапрам-2021» будуць прадстаўлены ўсе кірункі прамысловасці. Мінскі маторны завод будзе прэзентаваць сваю прадукцыю на калектыўным стэндзе вытворцаў машынабудаўнічай галіны Беларусі. У лік экспанатаў ўвойдуць макеты рухавікоў MMZ-3LD, Д-243, кампрэсарная прычэп-станцыя і дызель-помпавая ўстаноўка. 

«Улічваючы важнасць і маштаб гэтага знакавага мерапрыемства, якое з’яўляецца цэнтрам прамысловых дасягненняў, удзел у ім прадпрыемства беларускага маторабудавання будзе спрыяць усталяванню шырокага круга новых бізнес-кантактаў і прасоўванні прадукцыі ММЗ», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Выстава «Інапрам» праводзіцца ў Екацярынбурзе з 2010 года. Гэта галоўная індустрыяльная, гандлёвая і экспартная пляцоўка ў Расіі, якая збірае тэхнічных спецыялістаў і кіраўнікоў расійскіх прадпрыемстваў і замежных кампаній. На мерапрыемстве закладваюцца асновы прамысловай палітыкі, заключаюцца кантракты і наладжваецца дыялог паміж краінамі, пакупнікамі і вытворцамі.

Выстава з’яўляецца тэматычнай, у гэтым годзе яе тэма — «Гнуткая вытворчасць. Максімальная адаптацыя». Краінай — галоўным партнёрам мерапрыемства выступае Італія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».