Вы тут

Абласныя туры праекта «Уладар вёскі» стартуюць 18 чэрвеня


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 18 чэрвеня дае старт абласным турам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі — 2021».


Зараз у самым разгары раённыя этапы ўпадабанага ў сельскай мясцовасці маладзёжнага праекта. Па меры іх заканчэння ў кожнай вобласці запланаваны маштабныя мерапрыемствы «Уладара вёскі», на якіх у творчых, спартыўных і сельскагаспадарчых конкурсах за права прадстаўляць тую ці іншую вобласць у рэспубліканскім фінале па-сапраўднаму змагаюцца лепшыя маладыя сем’і рэгіёнаў. Так, ужо 18 чэрвеня стануць вядомыя пераможцы ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

23 чэрвеня абласную конкурсную эстафету праекта прымаюць Гродзенская і Мінская вобласці, 25 — Гомельская, 26 — Брэсцкая. Фінішуе праект 9 і 10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна ў рамках афіцыйнай праграмы рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), дзе за тытул «Уладар вёскі — 202» будуць змагацца шэсць сем’яў — пераможцы абласных тураў.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт пры падтрымцы ААТ «Белаграпрамбанк».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».