Вы тут

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны


Выстаўка «Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну», прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны адкрыецца 17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.


Экспазіцыя прадставіць фонды Нацыянальнай бібліятэкі і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, прадэманструе гледачу панараму кіна- і тэатральнай творчасці аб Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго выстаўка нагадае наведвальнікам назвы фільмаў і спектакляў, імёны акцёраў і рэжысёраў, гады прэм’ер, сюжэты кінастужак і п’ес, а таксама пакажа, як развівалася стаўленне да падзей ваенных гадоў, пераасэнсоўвалася пройдзенае, перажывалася ўбачанае.

«Наведвальнікаў чакаюць эксклюзіўныя фатаграфіі і матэрыялы аб легендарных і любімых гледачамі фільмах і спектаклях: „Два байцы“, „Чакай мяне“, „Балада пра салдата“ паводле сцэнарыя Валянціна Яжова, „Ідзі і глядзі“ паводле сцэнарыя Алеся Адамовіча, „Знак бяды“ паводле аповесці Васіля Быкава, „Вазьму твой боль“ паводле рамана Івана Шамякіна, легендарны спектакль Юрыя Любімава „А зоры тут ціхія...“ паводле аповесці Барыса Васільева, пастаўлены ў тэатры на Таганцы», — расказалі арганізатары.

На выстаўцы таксама будуць прадстаўлены сцэнарыі да фільмаў, фотадакументы, артыкулы з перыядычных выданняў аб дзейнасці «Беларусьфільма» ў ваенны і пасляваенны перыяды. Энцыклапедыі, навукова-папулярная літаратура, рэдкія фотаматэрыялы з фондаў НББ раскажуць пра дзейнасць беларускіх тэатраў у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе.

«Праз 80 гадоў пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны важна памятаць пра лёсы мільёнаў, пра кінутыя ў агонь вайны чалавечыя жыцці, пра подзвігі гераічнага духу, пра тых, хто перамог, і пра тых, хто не дазволіць забыць бессмяротнымі кадрамі, ролямі і сцэнамі, радкамі і сюжэтамі», — упэўнены ў НББ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальная бібліятэка і расійская дзяржаўная бібліятэка мастацтваў. Выстаўка будзе працаваць да 15 верасня.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.