Вы тут

Фізасобы Гомельскай вобласці заплацілі Br5,1 млн падатку па даходах за 2020 год


У Гомельскай вобласці фізічныя асобы па выніках дэкларавання даходаў, атрыманых у 2020 годзе, заплацілі Br 5,1 млн, паведаміў БелТА намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па рэгіёне Дзмітрый Дайнэка.


Фота: БелТА

Па словах Дзмітрыя Дайнэкі, усяго на 1 чэрвеня гэтага года дэкларацыі па падаходным падатку за 2020 год прадставілі 4686 фізічных асоб. «Ад плацельшчыкаў паступіла Br5,1 млн падаходнага падатку. Гэта на Br 2 млн больш, чым у мінулую кампанію», — удакладніў ён.

Намеснік начальніка адзначыў, што 48 фізічных асоб звярнуліся ў падатковыя органы па атрыманню вылікаў і пераразьлікам падаходнага падатку на агульную суму Br 55,1 тыс. «У параўнанні з мінулым годам колькасць грамадзян, якія звярнуліся за вяртаннем падаходнага падатку, вырасла больш чым у два разы. Сума для вяртання падаходнага падатку павялічылася ў 1,6 разы», — дадаў Дзмітрый Дайнэка.

Ён таксама звярнуў увагу, што з кожным годам у рэгіёне становіцца больш тых, хто прадстаўляе падатковыя дэкларацыі праз сэрвіс «Асабісты кабінет фізічнай асобы». Так, па выніках кампаніі па дэклараванню за 2020 год больш 97% фізічных асоб скарысталіся гэтым сэрвісам, за 2019-ы — каля 95%.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.