Вы тут

У Смаргоні пры пракладцы цеплатрасы знайшлі касцяныя астанкі


На адной з вуліц Смаргоні пры будаўніцтве цеплатрасы выявілі касцяныя астанкі. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УГКСЭ па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч.


Фота: УГКСЭ па Гродзенскай вобласці

Рабочыя аб знаходцы распавялі міліцыі. Для агляду мясцовасці выехала следча-аператыўная група са спецыялістамі Ашмянскага міжраённага аддзела ГКСЭ.

«Папярэдне спецыялістамі ГКСЭ ўстаноўлена, што касцяныя астанкі належаць шкілету чалавека. Даўнасць пахавання перавышае 50 гадоў. Парэшткі накіраваны на судовую медыка-крыміналістычную экспертызу», — адзначыла Алена Місюкевіч.

Штогод ва ўпраўленні ГКСЭ па Гродзенскай вобласці ў сярэднім праводзіцца больш за 10 медыка-крыміналістычных даследаванняў чалавечых касцяных парэштак, знойдзеных пры земляных работах, а таксама ў час раскопак на месцах баёў або пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.