Вы тут

Члены Савета Рэспублікі ўзялі ўдзел у сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі


У сераду, 16 чэрвеня, у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне 60-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, у якім узялі ўдзел члены Савета Рэспублікі з саставу дэпутацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкім сходзе — Віктар Ананіч, Валерый Гайдукевіч, Ірына Ляўковіч, Міхаіл Русы, Віктар Чайчыц, Андрэй Шышкін і Анатоль Шчасны.


Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, на парадку дня знаходзілася дзевяць пытанняў, ключавыя з якіх былі звязаныя з бюджэтным працэсам.

У прыватнасці, разгледжаны ход падрыхтоўкі праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2022 год, справаздача Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2020 год.

Саюзныя парламентарыі разгледзелі таксама праект Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2020 год».

Акрамя таго, дэпутаты падвялі вынікі леташняй дзейнасці Парламенцкага сходу, абмеркавалі магчымасць распаўсюджвання дзеяння полісаў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, выдадзеных у Беларусі ці Расіі, на ўсю тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.

У рамках пасяджэння таксама прайшла дыскусія аб магчымасці выкарыстання мадэльнай заканатворчасці ў Парламенцкім сходзе.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю — БелТА

Загаловак у газеце: Аўтастрахаванне, бюджэт і мадэльная заканатворчасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».