Вы тут

Сёлета мерапрыемствы з нагоды Дня памяці і смутку ў Брэсце пройдуць з 20 да 22 чэрвеня


Памятныя мерапрыемствы пачнуцца раніцай у нядзелю на пляцоўцы каля кінатэатра «Беларусь» выязной акцыяй «Жыць, каб памятаць». Яе ладзіць Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны. Да 80-годдзя пачатку гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці прымеркаваная філатэлістычная выстава, якая пройдзе ў грамадска-культурным цэнтры ў гэты ж дзень.


Цэлы шэраг патрыятычных і відовішчных акцый запланаваны на панядзелак. У іх ліку — «Эстафета сцяга «Перамога». Сцяг Усерасійскай патрыятычнай акцыі, прысвечанай Вялікай Перамозе, будзе перададзены ў музей Брэсцкай крэпасці. А каля кінатэатра «Беларусь» пад вечар збяруцца ўдзельнікі аўтапрабегу Брэст — Іркуцк — Брэст. Адсюль у 17 гадзін стартуе традыцыйная імпрэза «Мірны вечар на Савецкай». Рэканструктары з дапамогай касцюмаў эпохі 1940-х паспрабуюць аднавіць атмасферу часу, прашпацыруюць па пешаходнай Савецкай. Паўсюль на гарадскіх пляцоўках пройдуць канцэрты духавой музыкі, песень і твораў ваенных гадоў.

Каля Цярэспальскіх варот крэпасці Інстытут пагранічнай службы правядзе акцыю памяці «Баявы разлік», падчас якой курсанты пранясуць партрэты герояў-пагранічнікаў, тых, хто аддаў жыццё, абараняючы рубяжы Радзімы.

А 22 чэрвеня па шматгадовай традыцыі пройдзе мітынг-рэквіем. Гэтая акцыя пачынаецца ў 3.30 на плошчы Цырыманіялаў і плаўна перацякае ў вялікую ваенна-гістарычную рэканструкцыю абароны Брэсцкай крэпасці. Летась рэканструкцыю адмянілі з-за пандэміі. Сёлета ў Брэст з’язджаюцца многія клубы рэканструктараў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?