Міні-кірмаш вакансій пройдзе 22 чэрвеня ў службе занятасці насельніцтва сталіцы (вул. Берасцянская, 20). Час правядзення — з 10:00 да 12:00. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ДП «Гараўтамост», Маскоўскага (г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, РУП «Белмытсэрвіс». Суіскальнікам прапануюць працоўныя месцы па прафесіях кладаўшчык, кіроўца пагрузчыка, вартаўнік, ахоўнік, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі, прыбіральнік тэрыторыі, кіроўца аўтамабіля (катэгорыі В, С), тынкоўшчык, трактарыст, асфальтобетоншчык, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў.
Прэв’ю: МН
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».