Вы тут

У Смаргоні падчас земляных работ знойдзены косныя астанкі, якія могуць адносіцца да часоў вайны


«Знаходка» выяўлена падчас пракладкі цеплатрасы на адной з вуліц горада. Рабочыя спынілі будаўніча-мантажныя работы і адразу звязаліся са Смаргонскім РАУС. На месца прыбыла следча-аператыўная група са спецыялістамі-экспертамі Ашмянскага міжраённага аддзела камітэта судовых экспертыз. Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ Алена Місюкевіч. 


Па папярэднім даным устаноўлена, што косныя астанкі належаць шкілету чалавека, які пахаваны больш за 50 гадоў таму. Больш поўную інфармацыю эксперты мяркуюць атрымаць пасля правядзення судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы. 

Дарэчы, штогод упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці праводзіцца ў сярэднім больш 10 медыка-крыміналістычных даследванняў косных астанкаў. Іх, як правіла, знаходзяць пры правядзенні земляных работ, распрацоўцы кар’ераў, а таксама мэтанакіраваных раскопках на месцах баёў вялікай Айчыннай вайны і месцах пахавання салдат, загінулых у ваенныя гады. Паколькі земляныя работы вядуцца ў вяснова-летне-асенні перыяд, то і факты знаходкаў прыпадаюць менавіта на гэты час.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».