Вы тут

У возеры Янкаўскае Докшыцкага раёна патануў 46-гадовы жыхар райцэнтра


Прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца відавочцы.​


Фота: Докшыцкі раённы аддзел следчага камітэта.

Як паведаміла «Звяздзе» афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Аксана Лазько, да трагедыі мужчына распіваў спіртное разам з земляком. Апошні пайшоў у краму, калі вярнуўся, не знайшоў таварыша. Ведаючы, што той паабяцаў пераплыць вадаём, патэлефанаваў выратавальнікам. Яны выцягнулі цела з вады...

Па дадзеным факце Докшыцкім раённым аддзелам следчага камітэта праводзіцца праверка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.