Вы тут

Апублікавана рашэнне суда аб загінутых супрацоўніках «Інтэграла»


Суд Кастрычніцкага раёна сталіцы разгледзеў крымінальную справу, узбуджаную ў дачыненні да дырэктара адной з будаўнічых кампаній, якая працуе у Мінску, паведамілі ў прэс-службе Мінгарсуда.


Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачваны, займаючы пасаду галоўнага інжынера па будаўніцтве ТДА «Экалогія горада», парушыў праекты, а таксама абавязковыя для выканання патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ.

У выніку 12 лютага 2019 года абрынуўся цагляны мур — былі смяротна траўмаваныя два работнікі ААТ «Інтэграл».

Суд азнаёміўся з матэрыяламі справы і прызначыў яму пакаранне ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 305 («Парушэнне праектаў, абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных прац») КК Рэспублікі Беларусь, пазбавіўшы на два гады волі і на пяць гадоў — права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у будаўніцтве. Адбываць пакаранне экс-кіраўнік будаўнічай фірмы будзе ў калоніі ва ўмовах пасялення.

Акрамя гэтага, з ТДА «Экалогія горада» на карысць пацярпелых спагнана матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 260 тыс. руб.

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.