Вы тут

Лукашэнка: 22 чэрвеня - дзень памяці і смутку, які падзяліў жыццё народа на да і пасля


Дата пачатку Вялікай Айчыннай вайны - 22 чэрвеня 1941 года - дзень памяці і смутку, які падзяліў жыццё народа на да і пасля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў у Брэсцкай крэпасці з нагоды 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"22 чэрвеня 1941 года для ўсіх беларусаў - дзень памяці і смутку, дата, якая падзяліла жыццё народа на да і пасля. Тая летняя нядзельная раніца стала страшным рубяжом паміж мірам і вайной, паміж святлом і цемрай, жыццём і смерцю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - На нашу зямлю рушыла ўзброеная бязлітасная армада, не давалі літасці нікому: ні старым, ні дзецям".

Прэзідэнт адзначыў, што потым, пасля 9 мая 1945 года, немцы назвалі той чэрвеньскі дзень ракавым для сваёй нацыі. "А 80 гадоў таму гітлераўскія забойцы мелі намер прайсці па Беларусі пераможным маршам. Яны хацелі прайсці па нашай зямлі гэтак жа лёгка і хутка, як па Чэхіі, як прайшліся па Бельгіі, Галандыі, Даніі, Нарвегіі, Францыі, Грэцыі, Польшчы - па ўсім цяперашнім Еўрапейскім саюзе, прайшліся ўрачыстым маршам", - сказаў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.