Вы тут

Ала Смаляк: У Беларусі распрацаваны заканадаўчыя механізмы ўключэння ў абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк днямі брала ўдзел у рабоце дваццаць пятай сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася ў Петрыкаўскім раёне.


Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, было абмеркавана пытанне «Аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Гомельскай вобласці». Старшыня камітэта «Гомельаблмаёмасць» Наталля Сацута адзначыла, што ў вобласці плошча нявыкарыстаных аб'ектаў складае 298 тысяч «квадратаў», удзельная вага безгаспадарных плошчаў за апошнія пяць гадоў знізілася на 1,5 % і па выніках мінулага года склала 2,2 % — гэта самы нізкі паказчык сярод усіх абласцей краіны.

— У Беларусі распрацаваны заканадаўчыя механізмы ўключэння ў абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. І тут важна менавіта кіраўнікам на месцах аддаваць належную ўвагу гэтаму кірунку. У тым ліку трэба больш актыўна прапаноўваць наяўныя плошчы інвестарам — для вядзення бізнесу, стварэння новых вытворчасцяў, — падкрэсліла сенатар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».