Вы тут

Палата прадстаўнікоў закрыла летнюю сесію


На пасяджэнні пятай сесіі сёмага склікання Палаты прадстаўнікоў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прадставіў праект закона «Аб змяненні Канстытуцыі», якім уводзіцца адзіны дзень галасавання для выбару парламентарыяў і дэпутатаў мясцовых саветаў. Закон прыняты ў першым чытанні.


«Гэты дакумент прадугледжвае карэкціроўку Канстытуцыі ў частцы правядзення выбараў дэпутатаў парламенту і мясцовых саветаў дэпутатаў у адзіны дзень, а таксама працяг кадэнцыі мясцовых саветаў дэпутатаў 28 склікання. Такая прапанова займела канкрэтную юрыдычную фармуліроўку ў выніку агульнанацыянальнага збору ініцыятыў па змене Канстытуцыі», — паведаміў Раман Галоўчанка.

Ён растлумачыў, чаму неабходна прымаць гэта рашэнне напярэдадні рэферэндуму. Па яго словах, наступныя выбары ў мясцовыя Саветы павінны адбыцца ў пачатку 2022 года, а ў парламент — у 2023 годзе. У выніку замацавання ў Канстытуцыі адзінага электаральнага дня дэпутаты мясцовых саветаў будуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы крыху больш года да выбараў у парламент.

Прэм’ер-міністр назваў перавагі сінхранізацыі выбарчых кампаній. Сярод іх — эканомія бюджэту, ўпарадкаванне электаральных цыклаў, сканцэнтрыраваная яўку.

Прапанаваны законапраектам падыход, на яго думку, спросціць механізм прызначэння выбараў, дасць магчымасць павысіць якасць кантролю за выкананнем патрабаванняў выбарчага заканадаўства, створыць умовы для наладжвання дзейснай камунікацыі паміж прадстаўнікамі інстытутаў усіх узроўняў і грамадствам. Кандыдатам і іх ініцыятыўным групам, якія прадстаўляюць адны і тыя ж палітычныя сілы, стане лягчэй праводзіць агітацыю.

Узгадаў Раман Галоўчанка і складанасці адзінага дня галасавання — нагрузку на выбарчыя камісіі і супольнасць назіральнікаў.

Валянцін Семяняка, старшыня спецыяльнай камісіі, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўым будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, звярнуў увагу, што згодна з Канстытуцыяй, закон аб яе змяненні і дапаўненні можа быць прыняты толькі пасля двух абмеркаванняў і прыняццяў парламентам з прамежкам не менш 3 месяцаў.

Таксама ў першым чытанні прыняты праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў». Змяненні закрануць чатыры нарматыўна-прававыя акты — закон аб прафілактыкі правапарушэнняў, аб сацыяльнай абароне грамадзян, аб зброі і аб умовах і парадку накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і прыбывання ў іх.

Па словах члена Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Івана МАМАЙКІ, неабходнасць унясення закона звязана з абагульненнем айчыннага і замежнага вопыту па пытанню дамашняга гвалту і абароны грамадзян ад яго.

У першую чаргу, законапраектам пашыраецца спіс асоб, якія трапляюць пад дзеянне закона аб дамашнім гвалце. Да іх будуць аднесены блізкія родныя, якія не пражываюць сумесна і не вядуць сумесную гаспадарку.

Таксама згодна абноўленаму закону ў асоб, у адносінах да якіх вынесена ахоўнае прадпісанне, будзе забірацца грамадзянская або спартыўная зброя.

Таксама ў другім чытанні прыняты змены ў законы «Па пытаннях аховы суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» і «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», ратыфікавана Пагадненне аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС у мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.