Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пачаць тыдзень варта з перамогі над уласнай лянотай. Калі атрымаецца, то вас чакаюць выдатныя вынікі. Многія справы нарэшце скрануцца з мёртвага пункта. Пачне карэнным чынам наладжвацца сітуацыя на рабоце, узрастуць даходы, палепшыцца асабістае жыццё і, нарэшце, павысіцца жыццёвы тонус. Вы станеце больш актыўныя і лёгкія на ўздым.


ЦЯЛЕЦ. Гэты тыдзень — спрыяльны перыяд для ўнутранай работы і самаўдасканалення. Аднак давядзецца і шмат кантактаваць, могуць завязацца новыя знаёмствы, усплывуць старыя сувязі. У сераду можаце адчуць прыліў бадзёрасці, што станоўча адаб'ецца на працаздольнасці. У чацвер зменшыце свой запал і амбіцыі, а вольны час паспрабуйце правесці ў адзіноце, пачытайце, паслухайце музыку. У суботу не спяшайцеся прымаць сур'ёзныя рашэнні ў асабістым жыцці.


БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць час значных перамен у асабістым жыцці. Вы ведаеце, што рабіць, ідзіце да мэты, і вас чакае поспех. Перад вамі будуць раскрывацца разнастайныя магчымасці, якія спрыяюць заваяванню новых вяршынь. Паспрабуйце захоўваць раўнавагу і верыць у лепшае.


РАК. Тыдзень больш спрыяльны для тых, хто займаецца навуковай і вучэбнай дзейнасцю. Вы паспяхова здадзіце любы экзамен і вырашыце шматлікія складаныя задачы. Але калі не жадаеце стаць удзельнікам скандалу, трымайцеся далей ад эмацыянальна неўраўнаважаных прадстаўнікоў вашага акружэння. Выхадныя дні абяцаюць выдатны адпачынак.


ЛЕЎ. Фартуна можа адвярнуцца ад вас. Падобна на тое што, многія з вашых бед — ад назапашанай стомленасці. Верагодныя канфлікты і зацяжныя высвятленні адносін на рабоце. Пагражае абвастрыцца пытанне пра зарплату і прафесійны рост. Мае сэнс штосьці памяняць, магчыма, кола знаёмстваў, магчыма, імідж. Гэты тыдзень — спрыяльны перыяд для выношвання задум, вы будзеце з зайздроснай лёгкасцю генерыраваць ідэі. Рэалізацыю іх, праўда, прыйдзецца пакуль адкласці.


ДЗЕВА. Тыдзень будзе перыядам спрыяльным ва ўсіх адносінах, калі, вядома, не станеце ленавацца. Зрэшты, вам гэтага і не дадуць. Самы час адправіцца ў адпачынак, але лепш правесці яго актыўна. Калі ж давядзецца працаваць, паспрабуйце засяродзіцца і завяршыць неадкладныя справы.


ШАЛІ. Не рабіце рэзкіх рухаў. Ідзіце наперад у тым рытме, які для вас найбольш камфортны. Не варта цяпер занадта задумвацца над тактыкай, многія рашэнні прыйдуць па ходзе справы. Не ўспрымайце ўсё занадта сур'ёзна, дапусціце ў дзелавых і асабістых адносінах нейкі элемент гульні, гэта дасць больш захопленасці і раскрые творчыя магчымасці.


СКАРПІЁН. Тыдзень прынясе новыя жыццёвыя ўстаноўкі. Стане відавочна, што больш немагчыма трымацца за старое, прыйшоў час змен. Каханы чалавек пакажа вам дакладны шлях. Усё задуманае зможа ажыццявіцца, калі вы спакойна і дакладна будзеце рабіць сваю справу. У другой палове тыдня зразумееце, што на многае здольныя.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні жаданне рассекчы гордзіеў вузел лепш стрымаць. Зараз не час ваяваць, лепш прыстасоўвацца да абставін. Кароткія паездкі ў аўторак будуць удалыя і пазнаёмяць з цікавымі людзьмі. Магчымыя прывабныя прапановы новай работы. У другой палове тыдня навокал могуць бушаваць жарсці, але вам нічога не пагражае, так што захоўвайце спакой.


КАЗЯРОГ. Вы гатовыя заняць актыўную пазіцыю ў якасці дарадцы па любым пытанні і прафесіянала ў любой сферы дзейнасці, але ёсць небяспека падхапіць зорную хваробу ў асабліва цяжкай форме. Вашы дасягненні на ўзроўні разваг неабходна пацвердзіць практыкай, і магчымасць зрабіць гэта будзе на працягу ўсяго тыдня. Выхадныя добрыя для адпачынку за горадам з сям'ёй. Толькі не спрабуйце навязаць навакольным свой пункт гледжання на ўсё на свеце — няхай кожны робіць тое, што яму падабаецца.


ВАДАЛІЎ. Ініцыятыўнасць і сабранасць — вось якасці, якія вам проста неабходныя, каб кіраваць сітуацыяй. У аўторак пажадана не шукаць пралазаў, а дзейнічаць законнымі шляхамі. На гэтым тыдні прыйдзецца вучыцца кіраваць сваімі эмоцыямі, а гэта будзе няпроста. Падобна на тое, блізкія людзі чакаюць ад вас прыняцця важнага рашэння, не расчароўвайце іх.


РЫБЫ. На гэтым тыдні будзеце здольныя вырашыць самыя складаныя, амаль непераадольныя задачы. Гэта час актыўных дзеянняў і маланкавай рэакцыі. Не марнуйце сілы дарма, не гаварыце лішняга, не завісайце ў сацсетках. Увесь тыдзень будуць паступаць цікавыя прапановы ў дзелавой сферы. Будзьце ў цэнтры грамадскага жыцця, але не ўвязвайцеся ў сумніўныя справы. У выхадныя вас могуць чакаць праблемы і перамены ў доме, да якіх вы не цалкам гатовыя.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.