Вы тут

Адбылася прэм'ера дакументальнага фільма «Перазвон»


У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня адбылася рэспубліканская прэм'ера дакументальнага фільма «Перазвон», які сёлета выйшаў на кінастудыі «Беларусьфільм».


Фота з сайта «Беларусьфільма».

Кінастужка, знятая да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стала прысвячэннем тысячам спаленых вёсак і генацыду беларускага народа. Рэжысёр фільма Яўген Сяцько выбраў найлепшае з ваеннай калекцыі кінастудыі і метадам перамантажу стварыў эмацыянальную карціну, якая складаецца з эпізодаў, аб'яднаных у 52 хвіліны. Там ёсць месца і хроніцы, і кадрам з вядомага фільма «Ідзі і глядзі» Элема Клімава, і сучасныя здымкі. Аператарам фільма выступіў Сяргей Мілешкін. Фільм паказалі ўжо ў Гродне, Лідзе і Ваўкавыску, а ў планах — яго дэманстрацыя ў абласных і буйных раённых цэнтрах Беларусі. У пракаце па краіне кінастужка будзе ісці да 3 ліпеня. Сачыце за афішамі ў сваім горадзе.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Вайна і яе адгалоскі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».