Вы тут

Мядзведзь у Віцебску? Гісторыя сведчыць, што так


У мінулыя выхадныя сталіца Падзвіння адсвяткавала сваё 1047-годдзе і 77-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гарадскія імяніны называюць генеральнай рэпетыцыяй міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар», бо падзеі аддзяляе некалькі тыдняў.


Па­да­рож­жа ў ча­се ў рам­ках свя­та пра­па­ноў­ва­ла пры­пын­кі ў ся­рэд­ня­веч­чы (з да­па­мо­гай клу­баў гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі «На­гльфар», «Халь­віль», «Sarkany»), у 1944-м і ў 1990-х.

Ну, а сучасны горад прадстаўлялі фінальныя скачкі ІІ адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па парашутным спорце ветэранаў-парашутыстаў «Віцебск збірае сяброў», пленэр па наіўным мастацтве «Вобразы любімага горада», турнір па більярдзе сярод ветэранаў, спаборніцтвы па пляжным футболе і стрытболе, XVІІІ Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Кубак княгіні Вольгі» і багаты на мерапрыемствы «Дзень моладзі».

VІ Міжнародны фестываль фатаграфіі «ФотаКрок» імя Сігізмунда Юркоўскага сёлета атрымаў назву «Гэта любоў». Каля 1800 твораў прыслалі аўтары з Беларусі, Расіі, ЗША, Казахстана, Украіны, Узбекістана, Азербайджана...

У рамках «ФотаКроку» ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адбылася выстава «Витебск — наши 90-еее...» віцябляніна Юрыя Раброва (на фота). На яго работах не толькі віцебскія вуліцы, але і жыццё горада ва ўсёй яго шматграннасці. Ёсць і здымак выгульвання мядзведзя з віцебскага тэатра звяроў, які стаў потым базай для стварэння заапарка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Фота аўтара.

Загаловак у газеце: Мядзведзь у Віцебску?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».