Вы тут

Мастацкая памяць дыпламатыі: «Я з сабой прывезла толькі ліру...»


Кніга дацэнта кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук Ігара АЎЛАСЕНКІ «Беларускія пісьменнікі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: выступленні, назіранні, уражанні», якая толькі што пабачыла свет, безумоўна, стане падзеяй не толькі для айчыннага літаратуразнаўства.


Прычын на тое некалькі. Па-першае, манаграфія прысвечана традыцыі ўключэння пісьменнікаў у склад дэлегацыі Беларускай ССР на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У рабоце разглядаюцца афіцыйная дыпламатычная дзейнасць літаратараў, а таксама іх асабістыя ўражанні ад удзелу ў Генеральнай Асамблеі і ад паездкі ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Размова ідзе пра дыпламатычнае «адкрыццё Амерыкі» старшынёю праўлення СП БССР, акадэмікам АН БССР Міхасём Лыньковым (у 1945 — якасці карэспандэнта; 1952 — 1955 — як дэлегата), адказнага рэдактара часопіса «Вожык» Кандратам Крапівою (1946 — у якасці карэспандэнта), акадэмікам АН БССР Пятром Глебкам (у 1955; у 1956 — 1957; 1964 — 1965), галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» Піменам Панчанкам (1958), старшынёю праўлення Саюза пісьменнікаў БССР Петрусём Броўкам (у 1959); галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» Максімам Танкам (у 1960, 1961, 1962), галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» Аркадзем Куляшовым (у 1961), намеснікам старшыні праўлення СП БССР Іванам Шамякіным (у 1963), літаратурным кансультантам СП БССР Андрэем Макаёнкам (у 1965), сакратаром праўлення СП БССР Паўлам Кавалёвым (у 1966), сакратаром праўлення СП БССР Міколам Ткачовым (у 1967)... А яшчэ пабывалі на сесіі Максім Лужанін, Кастусь Кірэенка, Іван Навуменка, Міхась Калачынскі, Аляксей Кулакоўскі, Нічыпар Пашкевіч, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Іван Чыгрынаў, Анатоль Кудравец, Барыс Сачанка, Яўгенія Янішчыц, Алесь Адамовіч, Вячаслаў Адамчык, Рыгор Барадулін, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Васіль Быкаў, Адам Мальдзіс. Падзеі у манаграфіі разглядаюцца да развала Савецкага Саюза. Бо іначай вядома даволі падрабязным атрымаўся б і расповяд аўтара пра ўдзел і выступленні на Генеральнай Асамблеі ААН старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, які неаднойчы бываў у ЗША з высокай дыпламатычнай місіяй, прадстаўляючы ўжо суверэнную дзяржаву — Рэспубліку Беларусь..

Па-другое, аўтар даследвання асаблівую ўвагу звяртае на мастацкія дакаументы, якія нарадзіліся ў Амерыцы альбо ўжо ўжо пасля вяртання ў Беларусь у звязку з амерыканскімі паездкамі.

Па-трэцяе, «ажывіць» гісторыю беларускай дыпламатыі істотна дапамагае і выкарыстанне дзённікавых запісаў, эпісталярных крыніц, што таксама вельмі важна.

Па рознаму выбудоўвалі, фіксавалі свае ўражанні ад важнай міжнароднай падзеі, ад самой Амерыкі беларускія літаратары. Яўгенія Янішчыц пісала (ёй давялося выправіцца ў замежную камандзіроўку ў 1981 годзе ва ўзросце 33 гадоў): «Я з сабою прывезла толькі ліру/ Скрозь імжу, скрозь ранішні туман./ Хочацца ўвайсці ў сабор мне міру/ Перад уваходам у ААН./ Ты, цывілізацыі калыска,/ Не звядзі мяне, зямля, у зман./ Бачу зоркі брацкіх абеліскаў/ Перад уваходам у ААН/ Голуб міру ў небе распасцёрты./ Заглушы, планета, хіжы план!/ Чую галасы жывых і мёртвых/ Перад уваходам у ААН...»

Усе жадалі і жадаюць міру. Беларускія пісьменнікі, якія ўдзельнічалі ў сесіях Генасамблеі, — таксама. І можна толькі падзякаваць Ігару Аўласенку за такую нечаканую і вельмі актуальную і сучасную манаграфію.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».